Кватэрны крадзеж як псіхалагічная з’ява

Кватэрны крадзеж як псіхалагічная з’ява

Прафесіяналы раяць

Добра вядома, што крадзеж маёмасці магчымы пры ўмове, што недзе штосьці “дрэнна ляжыць”. Калі прыкласці гэтую формулу да асіповіцкага жылля, то атрымаецца, што ў масе сваёй ад пранікнення зламыснікаў яно абаронена вельмі ўмоўна. Доказ таму — статыстыка, якая сведчыць: у сярэднім кожны другі крадзеж маёмасці ў раёне адбываецца менавіта з жылых памяшканняў. Сёлета, напрыклад, за студзень-кастрычнік абкрадзена 28 кватэр, 82 прыватныя і 23 дачныя дамы.

Па сферы “інтарэсаў” і пэўных асаблівасцях крымінальных паводзін “дамушнікі” падзяляюцца на наступныя катэгорыі. Найбольш небяспечнымі можна лічыць наркаманаў. Пры штодзённай патрэбе ў “дозе” коштам 200-400 тысяч рублёў, крадзяжы з’яўляюцца для іх самым даступным спосабам рэгулярна атрымліваць неабходную суму. Як правіла, у чужыя кватэры яны пранікаюць у светлы час сутак, калі пераважная большасць законапаслухмяных грамадзян знаходзіцца на рабоце. Ідуць на “справу” групамі, што ўскладняе раскрыццё злачынстваў.

“Бамжы” і алкаголікі крадуць па тых жа матывах, але пераважна — на дачах і ў прыватных дамах.

Асобы, схільныя да асацыяльных паводзін, часта дзейнічаюць імпульсіўна, таму ідуць на крадзеж пад уплывам абставін. Быў выпадак, калі мужчына на другі дзень пасля вяртання з месцаў зняволення патрапіў у госці. Там добра выпіў і падчас перакуру на лесвічнай пляцоўцы заўважыў прыадчыненыя дзверы суседняй кватэры. Зайшоў у калідор, схапіў капялюш і вярнуўся да застолля, дзе хутка быў затрыманы работнікамі міліцыі.

Дамушнікі-рэцыдывісты адносяцца да крадзяжоў прафесіянальна, таму іх найперш цікавяць багатыя кватэры і дамы. Аднак, калі такі “профі” бачыць жыллё, у якое можна патрапіць лёгка і без рызыкі, ён наўрад ці ўтрымаецца.

Асаблівае месца займаюць зладзеі цыганскай нацыянальнасці. Іх метады — псіхалагічнае “замбіраванне” гаспадара жылля, прыцягненне да ўдзелу ў крадзяжы некалькіх памочнікаў, якія адцягваюць увагу ахвяры.

Зразумела, органы аховы правапарадку прымаюць меры па прафілактыцы і раскрыцці кватэрных крадзяжоў, аднак цалкам вынішчыць гэты від злачынства толькі сіламі міліцыі немагчыма.

Што ж рабіць грамадзянам, якія жадаюць пазбавіцца ад непрыемнасцей, звязаных са стратай дамашняй маёмасці? Акрамя пасіўнай — умацавання вокнаў і дзвярэй — ёсць некалькі варыянтаў актыўнай самааховы, асаблівасці якіх паспрабуем прааналізаваць.

Устаноўка калектыўнай сістэмы відэаназірання ў шматкватэрным доме. Асноўныя недахопы такога спосабу нагляду за кватэрай — ён не замінае здзяйсненню крадзяжу і не заўсёды дапамагае ў яго раскрыцці. Калі, напрыклад, злодзей надзене бейсболку з доўгім казырком і не будзе “свяціць” тварам, то відэазапіс наўрад ці дапаможа ідэнтыфікаваць яго асобу.

Страхоўка таксама не абараняе ад крадзяжу, а толькі кампенсуе — прычым, не заўсёды цалкам — нанесены матэрыяльны ўрон.

Устаноўка індывідуальнай ахоўнай сігналізацыі Дэпартамента аховы МУС краіны пазбаўлена ўзгаданых недахопаў, таму па суадносінах кошт/эфектыўнасць яе можна лічыць аптымальным выбарам. Аснашчанае такой сістэмай жыллё зладзеі не чапаюць ніколі, да таго ж уваходзячая ў камплект абсталявання трывожная кнопка дае магчымасць выклікаць дапамогу ў любой складанай сітуацыі.

Неабходнасць мер па самаабароне жылля ад крадзяжоў усведамляюць усе гаспадары кватэр і дамоў. Аднак большасць пераканана, што ўстаноўка той жа ахоўнай сігналізацыі — справа складаная і карпатлівая. Толькі гэта не так: звярнуўшыся да ўчастковага інспектара міліцыі, можна атрымаць усе неабходныя тлумачэнні і практычную дапамогу.

Андрэй КАЛЕЧКІН,

інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Асіповіцкага РАУС.

Последние новости

Власть

“Почему не интенсифицировать процесс?” Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 30 июня по 6 июля

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Слоним 2017” — ФК “Осиповичи” — 1:2

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Сэрцам адданыя роднай зямлі: свята, прысвечанае Дню Незалежнасці, ў Асіповічах

8 июля 2025
Читать новость
Культура

В Осиповичах прошел международный литературно-музыкальный фестиваль

8 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем