Пpa Вяззеўскі ГПАП і не толькі

Пpa Вяззеўскі ГПАП і не толькі

Міліцыя і грамадства

Грамадскія пункты аховы правапарадку пачалі дзейнічаць у нашай краіне з 2009 года. Iх прававы статус вызначаны Законам “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” — гэта форма аб’яднання намаганняў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, добраахвотных дружын, калектываў арганізацый і грамадзян у дзейнасці па ахове грамадскага парадку, прафілактыцы правапарушэнняў і ўзаемадзеяння з іншымі суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў”. Такім чынам, іх нельга лічыць месцам работы ўчастковага інспектара міліцыі — гэта хутчэй комплекс прафілактычна-праваахоўных мерапрыемстваў, у якіх задзейнічаны ўсе зацікаўленыя структуры: выканкам мясцовага Савета дэпутатаў, адміністрацыі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, школ, устаноў аховы здароўя, грамадскіх арганізацый.

На адным з такіх мерапрыемстваўпасяджэнні савета ГПАП пры Вяззеўскім сельвыканкаме з удзелам пракурора раёна Аляксандра Канецкага, начальніка РАУС Андрэя Гаваракі і першага намесніка начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Кавальчука — і пабываў карэспандэнт “раёнкі”.

У склад Вяззеўскага сельсавета ўваходзіць 21 населены пункт, у якіх пражывае 1.899 чалавек. Крымінагенная сітуацыя стабільна-здавальняючая. За 10 месяцаў года зарэгістравана 35 злачынстваў — на 23,9% менш, чым летась.

Колькасць грамадзян, якія маюць крымінальнае мінулае, — 14, пастаўленых на прафілактычны ўлік — 17, абавязаных асоб — 16.

Нa ўзгаданае пасяджэнне было выклікана 5 мясцовых “грамадзян алкаголікаў, хуліганаў, дармаедаў” — карацей, розных маргінальных асоб. Але моцны бок ГПАП — яго ўдзельнікі маюць магчымасць не толькі караць шалапутных землякоў, але і аказваць ім дапамогу, у тым ліку часам самую нечаканую.

Менавіта за дапамогай звярнуўся сюды і малады хлопец. Ён нядаўна быў умоўна-датэрмінова выслабанены з месцаў пазбаўлення волі і прыехаў у адну з вёсак сельсавета. Жыве ў палове  дома, які па законе мае права выкупіць. Уласнік жылля — СВК “Калгас “Авангард” — не супраць, але ёсць адна праблема: пэўны час узгаданай жылплошчай карысталіся несумленныя кватэранаймальнікі, якія пакінулі жытло ў дашчэнт “дабітым” стане ды яшчэ з 3-месячнай запазычанасцю за электраэнергію. Натуральна, прэтэндэнт на прыватызацыю плаціць па чужых даўгах не жадае, а кіраўніцтва сельгаскааператыва не бачыць мэтазгоднасці ў кампенсацыі дадатковых страт старонняга — да таго ж не вельмі надзейнага ў плане законапаслухмянасці — чалавека.

Выйсце з патавай сітуацыі ГПАП знайшоу: дапамога будзе аказана пры ўмове працаўладкавання апошняга ў гаспадарку.

Моцна патрапаная абраным спосабам жыцця жанчына — ёй на выгляд не менш 60 гадоў, а на самой справе няма і 40 — з’явілася на пасяджэнне, каб пацвердзіць, што не мае нічога супраць па-збаўлення яе бацькоўскіх правоў у адносінах да малодшай дачкі. Па словах гора-маці, дзяўчынка і так жыве са сваёй старэйшай сястрой, і ёй там намнога лепш, чым у бацькоўскай хаце. Не ўразіла кабету і перспектыва стаць абавязанай асобай: як падалося, яна цалкам махнула рукой на ўласную будучыню.

А вось са сталым мужчынам, які патрапіў у непрыемную гісторыю таксама з-за выпіўкі, тлумачальная гаворка мела добры плён. Летам вясковец з сябрам зайшлі на ўчастак знаёмай дачніцы і “ачысцілі яго ад смецця”, у сэнсе — ад металічнага лому. Свавольства з чужой маёмасцю скончылася прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе немалога штрафу. Паколькі іншых правапарушэнняў за ім ніколі не значылася, ёсць нагода, што больш на пасяджэнне ГПАП гора-“металіста” выклікаць не давядзецца.

Хацелася б спадзявацца, што такі прагноз спраўдзіцца і ў адносінах да адносна маладога чалавека, чыя характарыстыка ўразіла незвычайным кантрастам. Як цвярозы — выдатны работнік і цалкам адэкватны чалавек, але выпіўшы ўмомант губляе розум і можа нарабіць рознага глупства. Хлопец разумее сваю загану, таму згодзен прайсці кадзіраванне ад алкагольнай залежнасці. Тым болей, што калгас абяцаў выдзеліць яму жыллё і аплаціць курс псіхатэрапеўтычнага лячэння. У гаспадарцы падобная форма заахвочвання работнікаў практыкуецца ўжо даволі даўно: насельніцтва на вёсцы скарачаецца, таму сельгаскааператыў прымае самыя розныя меры па павышэнні якасці існуючых працоўных рэсурсаў. Ну а калі пазбаўляцца ад алкагольнай залежнасці чалавек не жадае, “Авангард” прымае рашучыя меры. Зразумела, пасля абмеркавання сітуацыі саветам ГПАП. Так, жанчына, якая пэўны час ухілялася ад лячэння, атрымала апошняе папярэджанне: да абумоўленага тэрміну не возьмецца за розум — будзе звольнена і выселена са службовай кватэры.

Эфектыўнасць работы Вяззеўскага ГПАП лічыцца дастаткова высокай — такую ацэнку дзейнасці мясцовай грамадскасці ў праваахоўнай рабоце даў Андрэй Гаварака. Але мяжы дасканаласці няма, таму з боку Аляксандра Кавальчука прагучала пераканаўчая просьба весці больш актыўную прафілактычна-тлумачальную работу па прадухіленні распаўсюджвання курыцельных сумесей у маладзёжным асяроддзі.

Для Вяззеўскага сельсавета, які знаходзіцца на перакрыжаванні буйных аўтадарог і паблізу ад райцэнтра, патэнцыяльна гэта сапраўды актуальная праблема. Пакуль барацьба з незаконным абарачэннем наркатычных і псіхатропных сродкаў тут вядзецца паспяхова: за студзень-кастрычнік колькасць узгаданых злачынстваў скарацілася на 60% у параўнанні з леташнім аналагічным перыядам. Але расслабляцца, зразумела, нельга.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Сегодня в ходе Единого дня информирования населения председатель Осиповичского райисполкома встретился с коллективом филиала «Елизово» ОАО «Гродненский стеклозавод»

17 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: профсоюзы должны быть мощной базой для поддержания стабильности в белорусском обществе 

17 июля 2025
Читать новость
Образование

Заманчивая перспектива. О возможности изучения китайского языка в школах Осиповичского района

17 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В музее Дарагановской СШ Осиповичского района создана экспозиция “Горький хлеб войны”

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июля для всех знаков зодиака

17 июля 2025
Читать новость
Общество

Теплотравматизм – реальная опасность!

16 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем