Пра людзей, машыны і завею

Пра людзей, машыны і завею

Гэта зіма нязвыкла халодная і снежная, што, безумоўна, адбіваецца на дзейнасці дарожных і камунальных службаў.

Мінула толькі палова зімовага перыяду, а ДЭУ № 73 ужо расходавала 8 502 тоны пясчана-солевай сумесі — амаль мінулагоднюю норму.

Але дарогі не застануцца без пасыпкі. Зараз ствараецца запас солі. Дарэчы, у 2022 годзе пабудавалі склад для яе захоўвання ў Цяплухах, летась ён уступіў у эксплуатацыю.

З-за шчодрых снегападаў на дарогі амаль кожную ноч выязджае тэхніка. Аўтапарк крыху абнавіўся: нядаўна набылі два МАЗы і пагрузчык. Зразумела, адны і тыя ж вадзіцелі суткамі працаваць не могуць, на прадпрыемстве гэта ўлічваюць, таму ёсць падменныя работнікі, якія даюць адпачынак асноўнаму касцяку.

Начальнік ДЭУ № 73 Генадзь Гарбачоў адзначае, што сярод абслугоўваемых прадпрыемствам дарог найбольшай увагі, бясспрэчна, патрабуе аўтамагістраль М5. Па-першае, па шырыні і працягласці на давераным участку, па-другое, па важнасці для краіны. Да таго ж там ёсць месцы, дзе палі сельгаспрадпрыемстваў падыходзяць вельмі блізка да праезнай часткі, што спрыяе ўтварэнню перамётаў і патрабуе больш частай расчысткі.

* * *

У ДРБУ № 199 свае клопаты. Ёсць і ў яго шляхі зносін, якія патрабуюць асаблівай увагі: Асіповічы-Дараганава, Вяззе-Паплавы, Хутар-Лапічы, пад’езд да станцыі Градзянка. Але гэта не значыць, што іншыя дарогі ачышчаюцца па астатковым прынцыпе. Здараецца, нават такія неперспектыўныя ўчасткі, як пад’езды да Гоманаўкі, Дубралева, дзе жыве па адным-два чалавекі, даводзіцца чысціць першапачаткова, калі, напрыклад, з такой просьбай тэлефануе хтосьці з жыхароў. Калі неабходна, дарожнікі звяртаюцца па дапамогу да старонніх арганізацый. У складаных сітуацыях дапамагаюць тэхнікай ТАА “Навукова-вытворчая фірма «Металон»”, рыбгас, “Спецпрамбуд”, некаторыя прыватныя прадпрымальнікі, а таксама калегі з ДЭУ № 73.

Каб дарогі ачышчаліся аператыўна, арганізавана кругласутачнае дзяжурства.

Запас пясчана-солевай сумесі дастатковы. Як адзначае галоўны інжынер ДРБУ № 199 Мікалай Былін, работнікі прадпрыемства заўсёды з разуменнем ставяцца да сітуацыі і прыярытэтных задач. Так, калі прыбыў састаў з галітам, нягледзячы на сцюжу і тое, што соль змёрзлася, калектыў дружна прыступіў да разгрузкі вагонаў. Людзі не разыходзіліся, пакуль тэрміновая работа не была скончана, за што кіраўніцтва ім вельмі ўдзячна. Асабліва майстру Яўгену Гайдаю, які заўсёды спраўляецца з самымі складанымі справамі.

* * *

Работнікам УКП ЖКГ найбольш праблем дастаўляе ўборка снегу з дваровых тэрыторый. Калі больш дакладна, дык яны павінны расчышчаць толькі ўваходы-выхады з двароў, пад’езд да кантэйнерных пляцовак, вызваляць ад снегавой “кашы” тратуары. Зразумела, не ўсюды можна пад’ехаць, і часта абумоўлена гэта вузкасцю пад’язных шляхоў, мноствам прыватнага аўтатранспарту ды і банальным недахопам тэхнікі. Намеснік дырэктара прадпрыемства Сяргей Салавей расказвае, што пасля моцных снегападаў з лапатамі выходзяць каля 70 чалавек: да рабочых па комплекснай уборцы тэрыторыі далучаюцца работнікі кацельняў і іншых падраздзяленняў прадпрыемства. Нават смеццеўборачныя машыны “перакваліфікоўваюцца” і, начапіўшы лапаты, адпраўляюцца чысціць вуліцы. А таму жыхарам трэба ставіцца з паразуменнем да таго, што снежнай парой кантэйнеры для цвёрдых камунальных адыходаў ачышчаюцца не заўсёды своечасова. Камунальнікам і так зараз няпроста: часта даводзіцца выходзіць на работу ў тры, чатыры, пяць гадзін раніцы. І калі насельнікі жыллёва-будаўнічых кааператываў разумеюць, што за іх ніхто нічога не павінен рабіць, таму самастойна рашаюць пытанне расчысткі двароў, то ў жыллёвым фондзе УКП ЖКГ яшчэ бытуюць спажывецкія адносіны. А тыя ж работнікі камунальнага прадпрыемства — звычайныя людзі, якія не могуць працаваць без перапынку, да таго ж пасля доўгага знаходжання на вуліцы ў непагадзь нярэдка ідуць на бальнічныя.

Гэтымі днямі назіраецца адліга, але зіма ў поўным разгары, а наперадзе люты. Таму снегапады, мяцеліцы і завірухі яшчэ падкінуць усім работы…

Последние новости

80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

“Осиповичские” партизанские комбриги: сколько же их было?

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Служили два товарища

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

«Даже через столетия будем помнить и благодарить». Виктор Ананич поздравил осиповчан и жителей района с праздником Великой Победы

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

С Днем Победы, осиповчане!

9 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Дьяченко поздравил жителей Осиповичского района с праздником Победы

9 мая 2025
Читать новость