У гарадской бібліятэцы № 1 створана выстава “Скарбы сялянскай хаты”

У гарадской бібліятэцы № 1 створана выстава “Скарбы сялянскай хаты”

Экспазіцыя нагадвае інтэр’ер жылля нашых бабуль ды дзядуляў. Тут і печ з усім рыштункам, і стол, і посуд, ды і фігуры саміх “гаспадароў” у тагачасным адзенні.

Як расказалі супрацоўнікі бібліятэкі, экспанаты збіралі ўсе разам, шмат чаго прынеслі чытачы.

Напрыклад, Ала Дамброўская даставіла ва ўстанову культуры калаўрот. Гэта рэч належала калісьці яе матулі Фэлі Антонаўне Санковіч. Жыла яна ў Зашыбіне, потым перабралася ў Кляпчаны Мост, а затым — у райцэнтр. У жанчыны быў фамільны калаўрот, які перадала яе бабуля, але ў час вайны разам з іншымі рэчамі ён быў страчаны. А гэты перайшоў у спадчыну ад першай жонкі другога мужа (першы — бацька Алы — загінуў на фронце). Калі ён быў выраблены, вызначыць цяжка, але рэч гэта яшчэ даваенная і хутчэй за ўсё мае каля сотні гадоў.

Ала Міхайлаўна ўспамінае, што матуля яе была вельмі працавітай, сама расціла лён, убірала, мяла, прала, адбельвала, вырабляла розныя прадметы хатняга ўжытку — посцілкі, палавікі, ручнікі, адзенне. А з шэрсці рабіла коўдры. Суразмоўца ўзгадвае, што заўсёды дапамагала матулі перамотваць ніткі на шпулькі, крыху ўмела ткаць, але больш любіла вышываць.

На жаль, ткацкі станок і іншыя хатнія прадметы ўжытку матулі не захаваліся. А вось калаўрот заняў пачэснае месца на бібліятэчнай выставе.

Последние новости

Общество

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

3 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе уже в третий раз прошел фестиваль семейного футбола “Папа, мама, я — футбольная семья”

3 июня 2025
Читать новость
Общество

Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома оказывает финансовую помощь безработным в виде субсидии для организации предпринимательской деятельности

3 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июня для каждого знака зодиака

3 июня 2025
Читать новость
Общество

Проведите незабываемый день с семьей и друзьями на свежем воздухе!

2 июня 2025
Читать новость
Общество

Где нельзя оставлять машину во дворах

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем