Ачышчэнне вадой

Запрашэнне прыняць удзел у Вадохрышчы на пляжы Асіповіцкага вадасховішча знайшло водгук у немалой колькасці землякоў: у вадасвятным малебне прыняло ўдзел
да 200 чалавек.

Зразумела, адважыліся пакупацца ў асвечаным айцом Васіліем Белавусам вадаёме далёка не ўсе, аднак каля 50 удзельнікаў, у
ліку
якіх было і дзве жанчыны, змылі грахі, тройчы акунуўшыся ў іардань.

Трэба адзначыць, што арганізацыя экстрэмальнага купання была прадумана да дробязей. Абсталяваны месцы для пераапранання, усіх прысутных частавалі гарачай гарбатай ваеннаслужачыя Асіповіцкага гарнізона, ды і крыжападобная палонка адпавядала ўсім стандартам бяспекіпатрапіць у яе выпадкова не было ніякай магчымасці.

Па словах супрацоўнікаў выратавальнай станцыі, самыя першыя з жадаючых
прыняць удзел у прыгожым хрысціянскім
абрадзе з’явіліся на гарадскім пляжы ледзь не з вечара пятніцы, а апошнія — каля 18 гадзін у суботу.

Малебны на вадаёмах таксама прайшлі ў Дараганаве, Свіслачы, Ялізаве, Красным і Лапічах.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем