Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 160 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі чатыры бяспраўнікі і столькі ж вадзіцеляў, якія рухаліся на забараняючы сігнал святлафора; дзесяць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; 35 пешаходаў і веласіпедыстаў, чатыры з якіх былі ў стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана дзевяць дарожна-транспартных здарэнняў.
Аддзелам Дэпартамента аховы перасечаны сямейны скандал.
РАНС паведаміў: 1 студзеня паблізу в. Дварок пажарам знішчаны павільён для пчол, вуллі з пчоламі. 5 чысла ў інтэрнаце, што на вул. Вакзальнай у райцэнтры, у санвузле полымем пашкоджана маёмасць, аздабленне сцен і столі, у калідоры жылога блока — аздабленне столі. Вечарам 7 чысла ў 22 гадзіны 17 хвілін у РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вул. Кастрычніцкай у Гра-дзянцы. Агнём былі знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены. Ратавальнікамі ў жылым пакоі знойдзены труп мясцовага жыхара 1974 г.н. Прычыны пажараў высвятляюцца.
МНС нагадвае: попел і вуглі, выдаленыя з ацяпляльных печаў, павінны быць праліты вадой да поўнага згасання, а затым вынесены на вуліцу на бяспечную адлегласць ад будынкаў і збудаванняў. Забараняецца эксплуатацыя печаў, канструкцыя якіх не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Памятайце: небяспечна сушыць і складваць на печах і на адлегласці менш за 1,25 м ад топачных адтулін дровы, адзенне, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы.
ІАЖіРС складзены па два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання і палявання.
