Усё пачынаецца з любві

Усё пачынаецца з любві

«Калі не паважаеш людзей, у гандаль не ідзі», — упэўнена загадчык крамы “Трохвугольнік” ААТ “Гандаль” Галіна Асадчая. На сваёй пасадзе яна чалавек, якога шануе і паважае кіраўніцтва і пра якога з цеплынёй адзываюцца пакупнікі.

Маленькую Галю захапляла прафесія прадаўца, у якой працавала мама. Дзяўчынка з зачараваннем гуляла з сябрамі “ў краму”, марачы калі-небудзь стаць за сапраўдны прылавак.

Час выпрабаванняў

Пасля Мінскага кааператыўнага вучылішча Галіна адточвала майстэрства спачатку ў магазінах былога Асіповіцкага райста, а з 1985 года ў краме № 19 ААТ “Гандаль”. Было цяжка, але яна ва ўсё ўнікала, раўнялася на тых, хто быў больш вопытны і мудры.

— Гэта зараз прафесія прадаўца не лічыцца прэстыжнай, — з сумам адзначае Галіна Яўгенаўна. — Раней было інакш, хаця не кожны мог працаваць у гандлі: праца была цяжкая і адказная. Толькі ўявіце: фасаваных тавараў вельмі мала, многае прадаецца на вагу. Замест зручных электронных вымяральнікаў вагі, якія самі робяць неабходныя разлікі, — механічныя шалі і прымітыўныя лічыльнікі. Мы ўсё рабілі самі: і мяса секлі, і бідоны з малаком цягалі. Таму ніколі дадому своечасова не вярталіся. А ўспомніць часы перабудовы: пустыя паліцы крам, тавары, якія адпускаюцца па талонах, і натоўпы пакупнікоў. Бывала, ідзеш магазін адкрываць, а чарга ўжо выстраілася. Людзі часта вінавацілі ў сваёй цяжкай долі не толькі ўлады, але і тых, хто стаіць за прылаўкам.

Час стварэння

Сёння, маючы 40 гадоў прафесійнага стажу, Галіна Асадчая ўпэўнена: у выбары справы не памылілася. Праўда, цяпер яна ўжо даўно не радавы прадавец, а загадчык адзінай крамы ў гістарычнай часці горада — колішняй вёсцы, якая, уласна кажучы, перадала сваю назву нашаму гораду. Гэта, як усе здагадаліся, мікрараён “Трохвугольнік”.

— Доўгі час наша крама была пазначана проста нумарам дзевятнаццаць, — успамінае Галіна Асадчая. — Калі з’явілася тэндэнцыя даваць гандлёвым кропкам назвы, кіраўніцтва арганізацыі даверыла выбар мне. Доўга думаць не прыйшлося: раз знаходзімся ў раёне, які народ ахрысціў «Трохвугольнікам», то і мы так назавёмся!

Працоўны дзень Галіна Яўгенаўна пачынае з агляду залы: правярае наяўнасць на паліцах агародніны, малочнай і мясной прадукцыі, хлебабулачных вырабаў, спадарожных тавараў. Далей — заказы, заяўкі, прыёмка тавараў, работа з дакументацыяй, бо менавіта ад яе залежыць насычанасць асартыменту. Паколькі “Трохвугольнік” у аднайменным мікрараёне манапаліст, яму неабходна забяспечваць усе патрэбы мясцовых жыхароў. Разам з Галінай Яўгенаўнай працуе прадавец са шматгадовым стажам Валянціна Балоцька. Калектыў невялікі, але дружны і вопытны. Таму якасць абслугоўвання трымаюць на вышыні.

— Цікава назіраць, як на тваіх вачах растуць пакупнікі, — усміхаецца загадчык. — Здаецца, толькі ўчора хлапчук ці дзяўчынка забягалі за чарговым марожаным або цукеркай, а сёння яны прыходзяць за пакупкамі са сваімі дзецьмі. Так што ўпэўнена магу сказаць: сямейнымі бываюць не толькі ўрачы.

Час удзячнасці

Лепшая ацэнка працы прадаўца — падзякі пакупнікоў. Вось што думае пра магазін і яго работнікаў пастаянная пакупніца “Трохвугольніка” Надзея Дзямідава:

— У краме заўсёды чыста і ўтульна, а прадаўцы сустракаюць усіх з усмешкай. Для кожнага знойдзецца добрае слова і час, каб цярпліва расказаць пра асартымент або характарыстыкі тавару. Мясцовыя жыхары шчыра ўдзячны Галіне Яўгенаўне і Валянціне Андрэеўне за працу і стварэнне такой прыемнай атмасферы.

— Калі не будзеш працавітым, сумленным, адказным, разумець, што пакупнік заўсёды мае рацыю, нічога не атрымаецца, — упэўнена Галіна Яўгенаўна. — Усюды знойдуцца свае складанасці і радасці, мінусы і плюсы, але галоўнае — гэта любоў да сваёй справы. Нельга навучыцца ўсміхацца і стаць прафесіяналам, калі ставіцца да працы як да пакарання. Упэўнена, што пакупнікі ідуць не проста ў краму, а да прадаўцоў, якіх лічаць сваімі. Таму ў адны гандлёвыя кропкі пракладзены шырокія дарогі, а ў іншыя — вузкія сцяжынкі.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем