Імпульс радасці па Асіповіцкі

Імпульс радасці па Асіповіцкі

Болей за 100 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў займаецца харэаграфіяй у народным ансамблі эстраднага танца «Капрыз» пад кіраўніцтвам Крысціны Камневай.

Харэограф займаецца пастаноўкай танца для асобнага выканаўцы ці групы. Ён фактычна з’яўляецца і рэжысёрам відовішча, і трэнерам. Харэографы беражліва захоўваюць традыцыі, прымнажаюць тэхніку мастацтва ўласным вопытам і дзеляцца ім з выканаўцамі.

Танцы ў жыцці Крысціны Камневай, якая нарадзілася і нейкі час жыла ў Казахстане, былі заўсёды. У дзяцінстве займалася ў калектыве сучаснага танца, а ў школе харэаграфія стала абавязковым прадметам. Аднак тады занятак успрымаўся як хобі, а ў якасці будучай прафесіі разглядаліся іншыя напрамкі: паўплывала вучоба ў спецыялізаваным бізнес-класе.

— На трэцім курсе Усходне-Казахстанскага гуманітарнага інстытута, калі мяне запрасілі выкладчыкам у студыю танца, зразумела, што хачу займацца гэтай справай прафесіянальна, — успамінае харэограф. — Пісаць дыпломную працу ў адной вну і пачынаць новы шлях ва Усходне-Казахстанскім каледжы мастацтваў імя народных артыстаў братоў Абдуліных было цяжка. Але сіл дадавала ўпэўненасць, што зрабіла правільны крок.

З 2014 года Крысціна Камнева мастацкі кіраўнік “Капрыза” — калектыву з 25-гадовай гісторыяй, настаўнік і натхняльнік маладога пакалення аматараў танца.

— Мае вучні ўніверсальныя! — упэўнена Крысціна Сяргееўна. — У калектыве асаблівая ўвага надаецца развіццю сучасных танцавальных напрамкаў: джаз, хіп-хоп, вог, але прывіваем дзецям і любоў да народнага мастацтва праз пастаноўку кампазіцый у народна-стылізаваным кірунку.

Працэс навучання мастацтву рухаў у кожнай узроставай групе адрозніваецца. Напрыклад, у групах 3-4 гады і 5-6 гадоў заняткі праводзяцца ў гульнёвай форме, а танцы набываюць сюжэтнасць, бо галоўная мэта — навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак звязваць рух, музыку і гульню, фарміруючы тым самым эмацыянальную сферу, каардынацыю, артыстычнасць.

— Са старэйшымі дзецьмі заняткі ўскладняюцца: акрамя разміначнага комплексу, практыкаванняў па агульнай фізічнай падрыхтоўцы, ёсць блокі акрабатыкі і гімнастыкі, пастановачная работа, а таксама дыяганаль, дзе адпрацоўваюцца пэўны крок і рух, — дадае харэограф. — Мы пастаянна ўдасканальваем структуру ўрока, робячы яго больш цікавым і якасным.

Комплексны падыход дазваляе юным танцорам упэўнена спаборнічаць з іншымі калектывамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

— Ганаруся сваімі вучнямі, — адзначае Крысціна. — Яны пастаянна працуюць над сабой, здзіўляюць адказнасцю і ўпартасцю.

Ёсць у педагога і ўласныя дасягненні. У ліку найбольш значных — пройдзены адбор у каманду незалежнага судзейства на V Міжнародны фестываль-конкурс лаўрэатаў у галіне сучаснай харэаграфіі “За гранню”.

Свайго часу чакаюць мноства задумак і ідэй, — дзеліцца планамі харэограф. — Некаторыя з іх плануем здзейсніць падчас нашага вялікага юбілейнага канцэрта, прысвечанага 25-годдзю народнага ансамбля эстраднага танца “Капрыз”, які пройдзе ў маі.

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем