Сэрвіс па-прыдарожнаму на Асіпоўшчыне

Сэрвіс па-прыдарожнаму на Асіпоўшчыне

д 028

Шаша Мінск-Гомель пасля рэканструкцыі змянілася адчувальна: стала больш бяспечнай,  хуткаснай і… прамой. Вадзіцелям аўтатэхнікі гэтыя перамены даспадобы, а вось спектр адносін да дарожных перамен насельніцтва прылягаючых паселішчаў і работнікаў аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу вагаецца ў шырокіх межах. І калі на станоўчым полюсе сканцэнтраваны абстрактныя выгоды ў выглядзе павышэння якасці асяроддзя існавання — маецца на ўвазе бяспека руху, змяншэнне шуму і загазаванасці паветра, то на адмоўным ляжаць у першую чаргу канкрэтныя матэрыяльныя страты пэўных арганізацый і груп мясцовых людзей.

 Стратэгія выжывання ў Сасновым

Відавочна, у найбольшай ступені адчулі вынас аўтамагістралі М5 за межы заселенай тэрыторыі жыхары пасёлка Сасновы. Калі раней праз яго ў сярэднім за суткі праязджала 10-12 тысяч аўтамабіляў, то зараз транспартны паток упаў да некалькіх соцень, прычым транзітных легкавушак і грузавікоў сярод іх практычна няма. Катастрафічнае падзенне кліенцкай базы імгненна адправіла ў глыбокі накаўт кафэ “Тры таўстуны” і “Юлія”. Колькасць наведвальнікаў у іх скарацілася на 95, калі не болей, працэнтаў — засталася толькі мясцовая моладзь ды рэдкія вадзіцелі-дальнабойшчыкі, што завітваюць у пасёлак па старой памяці. Але колькасць апошніх няўмольна скарачаецца: напрыканцы кастрычніка паблізу ад Сасновага ад-крылася новая аўтазаправачная станцыя РУП “Беларусьнафта-Магілёўнафтапрадукт” (АЗС-70), на тэрытоыі якой знаходзяцца крама, прыбіральня і кафэ. Апошняе, між іншым, задумвалася як адзін з лепшых аб’ектаў сэрвісу на дарогах Беларусі, і грошай на рэалізацыю такога амбіцыёзнага праекта не шкадавалася.

д 020

Гаспадары ж пасялковых пунктаў грамадскага харчавання, якія яшчэ зусім нядаўна мелі стабільны і нядрэнны прыбытак, зараз вымушаны ліхаманкава распрацоўваць стратэгію выжывання. Зразумела, і Ірына Калаціла (міні-кафэ “Тры таўстуны”), і Ірына Шэвелева (міні-кафэ “Юлія”) выдатна разумелі, што пасля вываду аўтамагістралі за межы пасёлка ім прыйдзецца працаваць у менш спрыяльных умовах, аднак для абедзвюх прадпрымальніц сённяшнія змрочныя рэаліі сталі поўнай нечаканасцю. Пакуль яны здолелі паставіць перад сабой толькі мэту-мінімум: неяк пратрымацца да вясны. Відавочна, гэта будзе нялёгкі перыяд: паміж размешчанымі побач кафэ непазбежна абвастрыцца жорсткая канкурэнтная барацьба, у якой выжыве мацнейшы.

Адчувальныя страты панесла і мясцовая крама райста. Непасрэдна да дарожнага сэрвісу яна не адносіцца, аднак частку тавараў куплялі тут менавіта транзітныя спажыўцы. Прычым, частку даволі значную. Калі ў жніўні — напярэдадні пераносу прылягаючага ўчастка аўтамагістралі — тут было рэалізавана прадуктаў харчавання на 138,3 млн. рублёў, то ў кастрычніку ўсяго на 110,4 мільёна.

Кіраўніцтва спажыўкааперацыі ўпэўнена, што ў недалёкім часе пасялковаму магазіну давядзецца намнога больш жорстка змагацца з мясцовым прыватным гандлем. Па словах намесніка старшыні райста Віталя Нікалайчыка, план утрымання сённяшніх пазіцый ужо распрацаваны і нават паспяхова апрабаваны. Да больш дэтальнага расповеду пра гэтую распрацоўку звернемся пазней, пакуль жа дастаткова адзначыць, што яна досыць простая і грунтуецца на правераным часам прынцыпе павышэння эфектыўнасці продажаў. Сапраўды, калі ўжо існуючую гандлёвую кропку пераўтварыць у паўнацэнны магазін крокавай дасягальнасці, свой кавалак спажывецкага “пірага” яна нікому не аддасць.

 Пра лёс “дзікіх” грошай

Сасновы здаўна лічыўся цэнтрам “дзікага” — у сэнсе саматужна-сялянскага — прыдарожнага гандлю. Мясцовы міні-рынак быў ажыўленым месцам продажу дзікарослых грыбоў і ягад, вэнджанай і сушанай рыбы, вырашчанай на ўласных палетках садавіны-агародніны, рамесніцкіх вырабаў. Пры жаданні, наяўнасці вольнага часу і пэўнай спрытнасці заробак тутэйшага гандляра мог скласці 3 і болей мільёны рублёў у месяц.

Многія тутэйшыя жыхары ахвотна далучаліся да таварна-грашовых зносін з праязджаючым людам, а прыблізна для 30 чалавек міні-рынак быў крыніцай больш-менш пастаяннага даходу, які губляць у іх няма ніякага жадання.

А вось ці ёсць у супольнасці саматужнікаў магчымасць адстаяць свае эканамічныя інтарэсы — пытанне цікавае. Справа ў тым, што існуючая нарматыўная база не забараняе канкрэтна гандаль на ўзбочынах дарог, яна толькі не дазваляе “весці дзеянні, якія ствараюць перашкоды транспарту альбо парушаюць бяспеку руху”.

Ці атрымаецца знайсці прымальны кампраміс паміж бязмежнай вынаходлівасцю прыватнай ініцыятывы пасялковых “рыначнікаў” і пэўнай неканкрэтнасцю закона “Аб аўтамабільных дарогах і транспартнай дзейнасці”, стане зразумелым наступным летам, калі пачнецца чарговы “час пік” у прыдарожным гандлі.

Пакуль жа вядома толькі адно: дарожнікі катэгарычна супраць стварэння міні-рынкаў у паласе адчужэння хуткаснай аўтадарогі Мінск-Гомель, за выключэннем абсталяваных зон адпачынку. Бліжэйшая з такіх пляцовак — ажно ў 4 кіламетрах ад пасёлка…

 Ясенскія кантрасты

Узаемаадносіны аграгарадка Ясень з пралягаючай праз яго тэрыторыю транспартнай артэрыяй таксама змяніліся, хоць і не настолькі рэзка, як у Сасновым. Шаша, па сутнасці, засталася на тым жа месцы, толькі ўзнялася на высокі насып і адгарадзілася ад зоны жылой забудовы шчыльным гукаізалюючым экранам.

Галоўнае наступства такога акрабатычнага практыкавання — пераход з “паўночнай” часткі паселішча ў “паўднёвую” — стаў магчымы толькі ў адным месцы: па пракладзеным падземным пераходзе. У гэтым цяперашні Ясень стаў падобны на наш райцэнтр, ад нараджэння парэзаны на два кавалкі чыгункай. Яшчэ адна спецыфічная нязручнасць — на тэрыторыі паселішча стала немагчыма “прагаласаваць” спадарожнай машыне, каб хутчэй патрапіць у Бабруйск, Асіповічы альбо Мінск: зараз дзеля гэтага даводзіцца ісці на ўскраіну аграгарадка. Крыху кампенсуюць узгаданую складанасць 5-6 міжгародніх аўтобусаў, якія штодзень робяць прыпынак у аграгарадку.

Галоўны мясцовы аб’ект прыдарожнага сэрвісу — міні-матэль “Шато”, які належыць “Панатрэйду” — таксама падлічвае страты. Пасля “самаізаляцыі” аўтадарогі колькасць кліентаў і, адпаведна, даходы скараціліся прыкладна ўдвая, ад чаго ўтрыманне ясенскага гандлёва-забаўляльнага комплексу стала прыносіць страты свайму ўласніку. Паколькі “Шато” толькі частка разгалінаванага, шматфункцыянальнага і ў цэлым граматна арганізаванага бізнесу, дырэктар “Панатрэйда” Наталля Пахоменка мае ўсе падставы лічыць, што сённяшнія цяжкасці будуць пераадолены. Хаця, магчыма, не так хутка, як хацелася б. Прычын падзення попыту на паслугі “Шато” дзве: адсутнасць інфармацыйных знакаў на дарозе і нябачнасць пабудовы з-за высокіх шчытоў гукаізаляцыі.

шато 017

Згоду на ўстаноўку дарожных знакаў “Пункт харчавання” “Панатрэйд” атрымаў ад РУП “Магілёўаўтадар” 5 лістапада, аднак на момант падрыхтоўкі ма-тэрыялу да друку дакладнае месца іх размяшчэння ўсё яшчэ з ДАІ не ўдалося ўзгадніць. Больш складана будзе дабіцца дазволу на размяшчэнне рэкламных банераў, якія б прыцягвалі ўвагу вадзіцеляў да зручнага месца адпачынку. “Магілёўаўтадар” да гэтай ініцыятывы ставіцца адмоўна — спасылаецца на прыярытэт падтрымання бяспекі руху. Насамрэч, кідкая рэклама адцягвае ўвагу вадзіцеляў ад сітуацыі на праезнай частцы, але ж як без яе пашырыш кліенцкую базу?

Што ж тычыцца агучаных на сайце райвыканкама планаў “Панатрэйда” пабудаваць на 97 кіламетры трасы Мінск-Гомель матэль, то яны пакуль вельмі далёкія ад практычнай рэалізацыі. Адведзены пад перспектыўную новабудоўлю ўчастак зямлі не зусім адпавядае тэхнічным умовам на размяшчэнне аб’екта “Будаўніцтва прыдарожнага гасцінічнага комплексу са стаянкай вялікагрузных аўтамабіляў і гандлёва-забаўляльнымі аб’ектамі”, якія РУП “Магілёўаўтадар” сфармуляваў 20 верасня. Колькі часу спатрэбіцца для вырашэння гэтай арганізацыйнай праблемы не ведае ніхто…

Пакуль прыватная фірма змагаецца з дарожна-эксплуатацыйнымі службамі, райста займаецца той жа справай, што і ў Сасновым: умацоўвае пазіцыі ясенскай крамы. І досыць плённа: калі ў жніўні ў Ясені было прададзена прадуктаў харчавання на 85,9 млн. рублёў, то ў кастрычніку — ужо на 101 мільён. Вось тут і трэба агучыць распрацаваную кіраўніцтвам райспажыўкааперацыі стратэгію дзеянняў: у мясцовую краму была накіравана адна з лепшых загадчыц магазінаў Ніна Мірановіч, гандлёвая кропка бесперабойна атрымлівае запатрабаваны асартымент свежай прадукцыі, максімальна зручна для вяскоўцаў складзены графік яе работы.

 Аб тых, каму ўсё роўна

На фоне віруючых у Сасновым і Ясені страсцей вёска Цяплухі апошнія транспартныя перамены практычна не заўважыла. Не адчувае занепакоенасці і гаспадар мясцовага міні-кафэ “Транзіт” Павел Сяргееў. Колькасць яго кліентаў не змянілася, таму можна спакойна займацца сваёй справай. У бліжэйшых планах прадпрымальніка — забеспячэнне кафэ кідкай рэкламай. Праўда, абыдзецца інфармацыйная кампанія не танна — кошт білборду ўстаноўленага ўзору складае 3.000 долараў ЗША, але ж у дадзеным выпадку нешта сэканоміць не атрымаецца.

Таксама без узлётаў і падзенняў працуе рэканструяванае сёлета кафэ на камарынскай аўтазапраўцы (АЗС-18). Яму, прынамсі, рэкламаваць сябе не трэба. Усе і так ведаюць, што аб’екты прыдарожнага сэрвісу, у тым ліку пункты грамадскага харчавання, зараз уваходзяць у “стандартную” камплектацыю беларусьнафтаўскіх АЗС, якія ўстаноўлены на буйных аўтадарогах нашай краіны.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем