Сярод мноства прафесій выпускніца Свіслацкай сярэдняй школы Дзіяна Ярашэнка выбрала рамяство швачкі і цырульніка. Менавіта імі яна зараз авалодвае ў Асіповіцкім дзяржаўным каледжы

Сярод мноства прафесій выпускніца Свіслацкай сярэдняй школы Дзіяна Ярашэнка выбрала рамяство швачкі і цырульніка. Менавіта імі яна зараз авалодвае ў Асіповіцкім дзяржаўным каледжы
Сярод мноства прафесій выпускніца Свіслацкай сярэдняй школы Дзіяна Ярашэнка выбрала рамяство швачкі і цырульніка. Менавіта імі яна зараз авалодвае ў Асіповіцкім дзяржаўным каледжы

Дзяўчыне падабаецца ствараць сваімі рукамі пасцельную і сталовую бялізну, спецадзенне,   асвойваць разнастайныя аперацыі і нават рамантаваць швейную машыну.

Атрымаўшы базавыя навыкі, дзяўчаты могуць затым навучыцца шыць прадметы ўласнага гардэробу, што спатрэбіцца ў жыцці. Майстар каледжа Рыма Хількевіч адзначае, што Дзіяна старанна авалодвае тэхналогіяй швейнай вытворчасці, нават прымала ўдзел у правядзенні майстар-класаў, якія навучэнцы давалі выпускнікам школ раёна.

Дзяўчына ўжо на трэцім курсе, у лютым адправіцца на вытворчую практыку, а там і да дыплома адзін крок. Юныя швачкі атрымоўваюць размеркаванне па ўсёй краіне: швейныя фабрыкі “Элема”, “Калінка”, “Купалінка”, “Марк Фармэль” ахвотна прымаюць выпускніц каледжа. Але Дзіяна не спяшаецца развітвацца са сваёй установай адукацыі, бо навучанне тут праходзіць цікава, а яшчэ і грамадскае жыццё даволі насычанае. Дзяўчына ўваходзіць у БРСМ, усё лета працавала ў складзе студэнцкага атрада ў аздараўленчым лагеры “Родник”, нават з’яўлялася яго камандзірам. Займаецца і валанцёрскай дзейнасцю, напрыклад у час прыпынку на станцыі Асіповічы ўнікальнага перасоўнага музея “Цягнік Перамогі” дапамагала праводзіць экскурсіі.

 

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость