У прэс-цэнтры райвыканкама 16.02.10, № 12
Задачы, якія паставіў старшыня
райвыканкама Пётр Шукаловіч на чарговай апаратнай нарадзе на бліжэйшы час,
тычыліся многіх напрамкаў: сістэматычнай — і сістэмнай! — ачысткі вуліц і дарог
у горадзе, вёсках і пасёлках ад снегу, своечасовай выплаце зарплаты ў
калектывах, прыбаўлення ў рабоце прамыслоўцаў і сельгаснікаў, належнай
падрыхтоўкі да будучага злёту пераможцаў раённага спаборніцтва-2009 і г.д.
Не адна заўвага прагучала ў
панядзелак да дзейнасці падначаленых намесніку старшыні райвыканкама Сяргею
Семянцову служб: чаму па шэрагу запланаваных будаўнічых аб’ектаў значна адстае
ад вызначаных тэрмінаў выраб тэхдакументацыі; ці заўсёды па зацверджанаму
графіку ўцяпляюцца асобныя шматпавярхоўкі, наогул вядзецца прыданне належнага
выгляду жылым дамам і г.д.
— Трэба быць найперш
каардынатарам работы, а не нейкім аўральшчыкам-выратавальнікам, — падкрэсліў
Пётр Яфімавіч. — I тычыцца гэта не толькі будаўні-чай галіны — усіх. За кожны
накірунак дзейнасці ў нас хтосьці персанальна адказвае — з яго і будзе
адпаведны запыт за ход спраў.
