ДЗЕ Ў АСІПОВІЧАХ МОЖНА ЎЗЯЦЬ ЛЫЖЫ І КАНЬКІ НАПРАКАТ?

ДЗЕ Ў АСІПОВІЧАХ МОЖНА ЎЗЯЦЬ ЛЫЖЫ І КАНЬКІ НАПРАКАТ?
З прыходам зімы ў землякоў з’явілася больш варыянтаў актыўнага баўлення часу. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця ўжо дасталі з кладовак лыжы і канькі.
Тыя ж, хто не мае ўласнага спартыўнага рыштунку, могуць разлічваць на пункты пракату, балазе, у нашым горадзе праблем з гэтым няма.
Усіх жадаючых гатовы прыняць два пункты пракату канькоў і лыж: у аздараўленча-спартыўным комплексе “Мускул” — з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 22.00 і ў суботу з 8.00 да 18.00, а таксама ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Жамчужына” — з аўторка па чацвер з 9.00 да 21.00 і з пятніцы па нядзелю з 9.00 да 22.00.
Адна гадзіна пракату лыж на аднаго чалавека каштуе тры рублі, суткі абыдуцца ў 11.
Спартыўны інвентар выдаецца толькі па дакуменце, які пацвярджае асобу.