Добрыя справы “Добрага сэрца”

Добрыя справы “Добрага сэрца”

“А мае ж вы залатыя памочнікі!” — ветліва сустракае ўжо знаёмых вучняў СШ № 4, якая знаходзіцца непадалёку,  87-гадовая Марыя Васільеўна Скітовіч. Нягледзячы на тое што яе няма ў спісах “замацаваных” за школай пажылых людзей, рабяты сюды наведваюцца часцяком: чаму б і не дапамагчы таму, хто побач? Скласці дровы, пачысціць снег — хіба будзе лішнім?

Аб юных валанцёрах з СШ № 4 землякі чулі, пэўна, не адзін раз, што і нядзіўна. Атрад “Добрае сэрца” ўжо на працягу 13 гадоў лепшы ў раёне, з 2013 года — у ліку лідараў у вобласці, не аднойчы адзначаўся і на рэспубліканскім узроўні. Такая стабільнасць гаворыць аб якаснай, шматвектарнай выхаваўчай рабоце з дзецьмі. Кіруе атрадам, які зараз аб’ядноўвае 65 юнакоў і дзяўчат з 8 па 11 класы, педагог-арганізатар Кацярына Гайдучонак. Яна і расказала, што дапамога пажылым людзям у расчыстцы снегу — далёка не асноўнае ў дзейнасці атрада. Праводзіцца шмат экалагічных акцый, напрыклад па ўборцы лесу, зборы адпрацаваных элементаў сілкавання, вырабе кармушак і шпакоўняў, падкормцы птушак і бяздомных жывёл. Значная ўвага надзяляецца прафілактычнай рабоце па бяспецы руху, далучэнні падлеткаў да здаровага ладу жыцця. Нядаўна да Дня інвалідаў правялі акцыю “Падары ўсмешку дзецям”, а зараз валанцёры актыўна рыхтуюцца да “Цудаў на Каляды”. Адным словам, калі маеш добрае сэрца — да ўсяго ёсць справа.

Ну а датычна расчысткі снегу, то наступным аб’ектам будзе тэрыторыя помніка-скульптуры на брацкай магіле партызан грамадзянскай вайны на вуліцы Крыловіча.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем