Асіповіцкі парламентарый сустракаецца з людзьмі

Асіповіцкі парламентарый сустракаецца з людзьмі

999999У чацвер многія асіпаўчане мелі магчымасць сустрэцца са сваім абраннікам — дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаем КАЛТУНОВЫМ.

Напачатку ён наведаў калектыў станцыі Асіповічы, потым сустрэўся з працаўнікамі прадпрыемства, якое ўзначальваў да атрымання дэпутацкага мандата, а трэцім “прыпынкам” стаў інтэрнат былога будупраўлення № 89, дзе “на выхадзе” новы стаматалагічны кабінет, куды яго з просьбай паскорыць працэс атрымання ліцэнзіі на работу запрасілі гаспадары будучай медыцынскай кропкі.

Якія пытанні цікавілі чыгуначнікаў і “каэрзэўцаў”? Iх спектр разнастайны: крэдытаванне жылля маладым і мнагадзетным сем’ям, дапамога дзяржавы на дзяцей, дарожныя зборы і г.д. Натуральна, праінфармаваў асіпаўчан дэпутат і аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў.

Дарэчы, зараз у намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы будзённай парламенцкай работы дабавілася. Як вядома, яе старшыня Уладзімір Васільевіч Краўцоў нядаўна ўзначаліў Гродзенскі абл-выканкам, таму за належную арганізацыю работы камісіі цяпер адказвае Мікалай Анісімавіч. Але і дадатковыя клопаты не перашкаджаюць яму па-ранейшаму актыўна працаваць у сваёй выбарчай акрузе. Ды іначай, пагадзіцеся, і нельга: хочаш ведаць стан спраў на месцах — сустракайся з людзьмі, ідзі, як гаворыцца, у масы.

Последние новости

Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем