Пункт прыпынку — на ўсё жыццё

Пункт прыпынку — на ўсё жыццё

На Таццяне Краснікавай форма чыгуначніка сядзіць як улітая. Гэта і нядзіўна: жанчына носіць форменнае спецадзенне ўжо чвэрць стагоддзя і нібы параднілася з ім.

Як і многія хлопцы і дзяўчаты, што выраслі ў чыгуначнай сям’і (яе тата працаваў фінансавым рэвізорам, а матуля электрамеханікам цягавай падстанцыі), Таццяна свой працоўны шлях шукала паблізу рэек. Пачынала аператарам станцыйнага тэхналагічнага цэнтра, таварным касірам, потым працавала дзяжурным на станцыях Асіповічы-3 і Асіповічы-2. А ў 2015 годзе ўзначаліла станцыю Татарка.

Таццяна Іванаўна ўспамінае, што на работу яе прымаў Уладзімір Марозаў — у той час начальнік станцыі Асіповічы, сёння ён узначальвае Беларускую чыгунку.

У зоне яе адказнасці — бяспечнае прахо-джанне цягнікоў, узаемадзеянне з калегамі з суседніх станцый, працоўная дысцыпліна ў калектыве, розныя фінансавыя пытанні.

“Калектыў наш невялікі: касір Лілія Прахарэнка, дзяжурныя па станцыі Лізавета Прохарава і Лізавета Кучарава і я, — расказвае Таццяна. — Аднак спраўляемся, бо сваю справу ўсе ведаюць добра”.

Адметна, што на станцыі Татарка дзяжурныя працуюць толькі з 8 да 17 гадзін, астатні час яна знаходзіцца на дыспетчарскім упраўленні.

За дзень праз Татарку праязджае ў сярэднім 27 цягнікоў, з якіх 19 пасажырскія. Сярод іх восем рэгіянальных эканомкласа.

Найбольшым попытам карыстаюцца білеты да Асіповіч ды Бабруйска. Але на гэтай станцыі ёсць магчымасць набыць квіток і ў цягнік з нумераванымі месцамі на любы напрамак. Напрыклад, нярэдка пасялкоўцы набываюць праязныя дакументы ў сталіцу.

Дарэчы, чыгунка для жыхароў пасёлка — адзіная транспартная артэрыя, якая звязвае з іншымі населенымі пунктамі. Аўтобусы сюды не ездзяць, маршрутнае таксі таксама. Калісьці вадзіцелі маршрутак паспрабавалі заязджаць у пасёлак, але потым пераглядзелі планы на карысць хуткасці і вырашылі, што Татарка — немэтазгодны для іх пункт. Таму ўсё насельніц-тва перыядычна бывае на станцыі, якая, дарэчы, размяшчаецца ў зручным для ўсіх месцы. І чыгуначнікі ўжо добра вывучылі жыхароў і гасцей рабочага пасёлка. Ёсць сярод іх пастаянныя пасажыры, якія штодня ездзяць на работу і назад. Напрыклад, школьныя настаўнікі, работнікі торфапрадпрыемства, лясніцтва, ТАА “Меліна-стыль” і тыя, хто толькі па вострай па-трэбе кудысьці выязджае, яшчэ адна катэгорыя — сезонныя пасажыры: грыбнікі-ягаднікі, дачнікі.

Акрамя пасажыраў, работнікі станцыі па-стаянна ўзаемадзейнічаюць з работнікамі іншых падраздзяленняў чыгункі. Станцыя Татарка знаходзіцца на мяжы некалькіх зон. Яе патрэбы абслугоўваюць як Асіповіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі і ўчастак кантактнай сеткі, так і Бабруйская дыстанцыя пуці і Бабруйскі ўчастак Магілёўскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў.

Мы назіралі за працай Таццяны Іванаўны дзесьці каля гадзіны. За гэты прамежак часу яна некалькі разоў выходзіла на платформу, каб сустрэць цягнік, перадавала і прымала інфармацыю з суседніх станцый, рабіла запісы ў журналах, давала рэкамендацыі касіру, уда-кладняла нейкія вытворчыя пытанні з манцёрамі пуці. З такіх вось драбніц і складаецца яе быццам бы непрыкметная, але вельмі па-трэбная работа, без якой немагчыма зладжаная работа ўсёй чыгункі.

Последние новости

Новости

Всемирный день охраны труда

28 апреля 2025
Читать новость
Новости

Асіповіччына працоўная

28 апреля 2025
Читать новость
Афиша

К сведению пассажиров

27 апреля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Судьбы братьев Городецких

27 апреля 2025
Читать новость
Новости

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов районного исполнительного комитета по субботам на май

27 апреля 2025
Читать новость
Новости

НЕТ – незаконному оружию!!!

26 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем