Давяраем, але правяраем

Давяраем, але правяраем

Кожная эпоха мае свае характэрныя рысы, у якіх існуе грамадства. Адметная акалічнасць цяперашняга перыяду — шырокая інфармацыйная прастора, у якой часам ужо складана не згубіцца. Вось і пацікавіліся ў землякоў, з якіх крыніц часцей за ўсё яны бяруць інфармацыю, якім навінам давяраюць і чаму.

Валянціна Раманчук, пенсіянерка:

— Аб тым, што робіцца зараз у свеце, краіне, раёне, даведваюся рознымі шляхамі. Калі браць друкаваныя выданні, то прыярытэт аддаю “Асіповіцкаму краю”. Выданне выпісваю даўно, з задавальненнем чытаю і давяраю звесткам, якія там   утрымліваюцца. Сярод сацыяльных сетак маюць перавагу “Інстаграм” і “Аднакласнікі”: там таксама шмат цікавага. Радыё зараз слухаю мала. Калі было правадное, апарат увесь час знаходзіўся ва ўключаным стане, а цяпер магу пад настрой злавіць якую-небудзь хвалю. Гляджу тэлевізар, пераважна тэлеканалы “Беларусь-1”, АНТ, РТР, НТВ. Дома ў мяне шмат добрых кніг, якія некалі чытала, а зараз узялася перачытваць. І, ведаеце, многія ўспрымаюцца па-новаму. У агульным усялякага роду інфармацыю люблю, аналізую і абавязкова раблю свае высновы.

Вольга Хазяінава, дырэктар раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі:

— Падпісана на ўсе тэлеграм-каналы, якія маюць дачыненне да Асіповіччыны, у тым ліку прафсаюзныя, устаноў адукацыі. Самым інфармацыйным лічу канал “Асіповіцкага края”: тут навіны з’яўляюцца і ў вячэрні час, і ў выхадныя дні, у тым ліку ёсць усё самае важнае з жыцця краіны. Калі трэба даведацца штосьці энцыклапедычнага характару, карыстаюся “Гуглам”. Магу перад сном зайсці ў сацыяльныя сеткі, пагля-дзець, што новага ў сяброў.

Не забываю і пра газеты. Гэта і “Асіповіцкі край”, і “Магілёўскія ведамасці”, і “СБ”. Што тычыцца прафесійнай дзейнасці, тут часцей звяртаюся да галіновага выдання —“Настаўніцкай газеты”. Неяк з цягам часу склалася так, што на другі план адышлі часопісы. Мабыць, тую інфармацыю, якую яны ўтрымліваюць, нават і ў больш шырокім аб’ёме, можна знайсці ў інтэрнэце. Асабліва калі гэта тычыцца пытанняў моды, прыгажосці, рукадзелля, розных рэцэптаў, парад для гаспадыні. Дапамагае інтэрнэт і ў творчай рабоце: тут можна пачарпнуць шмат цікавых ідэй. Чаму б і не скарыстацца падказкай, калі яна заслугоўвае ўвагі?

Андрэй Мельнік, машыніст крана завода жалезабетонных канструкцый:

— Не лічу сябе вялікім аматарам газет, часцей карыстаюся інтэрнэтам, для мяне гэта больш зручна. Дарэчы, падпісаны на “Асіповіцкі край”, мабыць, усюды: у “Фэйсбуку”, “Аднакласніках”, “ВКонтакте”. Так што не застаюся без мясцовых навін. Асабліва прыемна, калі гаворка ідзе аб прадпрыемстве, дзе працую. Таксама люблю глядзець выпускі тэленавін. Часам сустракаюцца там і сюжэты пра наш райцэнтр.

Ірына Еўдакімава, кантралёр пасажырскага транспарту філіяла Аўтапарк-19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”:

— Аб розных навінах, мабыць, даведваюся раней за ўсіх: у аўтобусах людзі любяць абмяркоўваць надзённае. І нават ненаўмысна даводзіцца чуць усялякія гісторыі. Іншае пытанне — ці варта ўсур’ёз адносіцца да такой інфармацыі. Так што асаблівага значэння пачутаму не надаю, тым больш не з’яўляюся яго транслятарам. А калі ахвота быць у курсе рэспубліканскіх падзей, проста ўключаю тэлевізар: за кароткі час можна даведацца аб усім.

Аляксандр Хічэўскі, слесар-сантэхнік УКП ЖКГ:

— Давяраю толькі беларускім афіцыйным крыніцам. Таму па тэлевізары пераважна гляджу айчынныя тэлеканалы. Нярэдка Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з калектывамі розных прадпрыемстваў, а потым адказвае на пытанні журналістаў. З такіх рэпартажаў можна даведацца вельмі аб многім, бо звычайна закранаюцца і эканамічная, і палітычная павесткі. У сацыяльных сетках я не зарэгістраваны, а праз інтэрнэт пераважна гляджу розныя фільмы.

Валянціна Пракопчык, матуля ў дэкрэтным адпачынку, яе сыны Яраслаў і Мацвей:

— Зараз смартфоны даюць магчымасць у любую хвіліну зайсці ў інтэрнэт і знайсці там патрэбную інфармацыю. Напрыклад, графік работы якой-небудзь установы ці расклад руху транспарту. Ёсць многа цікавых сайтаў для маладых мам, з усялякімі кансультацыямі спецыялістаў, парадамі па выхаванні дзяцей, забаўляльным кантэнтам.

Я вучылася ў мясцовым каледжы на цырульніка і швачку, калі малыя падрастуць, трэба будзе працаўладкоўвацца, таму на вакансіі ў Асіповічах звяртаю ўвагу ўжо зараз. Сацыяльнымі сеткамі таксама карыстаюся, там трапляецца многа цікавага. Нават калі і не хочаш, навіны будзеш ведаць. Некаторыя робяць інфармацыйныя пасты толькі дзеля ўласнага піяру ці каб проста хайпануць. Канечне, трэба да ўсяго падыходзіць з розумам, бо ніхто ў інтэрнэце, калі гэта не афіцыйны рэсурс, не гарантуе дакладнасць інфармацыі, і гэты нюанс варта ўлічваць.

Последние новости

Профилактика

Весна, холода, безопасные дома…

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Ждать ли потепления? Прогноз погоды на неделю с 12 по 18 мая

12 мая 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошли торжественные мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

11 мая 2025
Читать новость
Общество

Сегодня – День Государственного флага, Государственного гимна Республики Беларусь

11 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем