Інвентарызацыя інтрадуцыраваных драўнінных відаў сёлета стала адным з напрамкаў работы навуковага аддзела Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Інвентарызацыя інтрадуцыраваных драўнінных відаў сёлета стала адным з напрамкаў работы навуковага аддзела Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Інвентарызацыя інтрадуцыраваных драўнінных відаў сёлета стала адным з напрамкаў работы навуковага аддзела Жорнаўскай эксперыментальнай лясной базы Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Размова з загадчыкам навуковага аддзела ЖЭЛБ, кандыдатам сельскагаспадарчых навук Крысцінай Старажышынай распачалася на лагічным акцэнце — са знаёмства з тэрмінам “інтрадукцыя”. Кажучы простымі словамі, гэта наўмыснае альбо выпадковае перасяленне чалавекам якога-небудзь віду раслін за межы натуральнага арэала ў новыя месцы існавання, працэс увядзення ў нейкую экасістэму чужых ёй відаў.

Лічыцца, што інтрадукцыя драўнінных раслін у Беларусі распачалася ў першай палове ХІХ стагоддзя, — расказвае Крысціна Міраславаўна. — У гэты час у садах і парках буйных земляўласнікаў побач з мясцовымі пародамі пачалі з’яўляцца экзоты. Развіццё садова-паркавага будаўніцтва выклікала вялікі попыт на рэдкія дрэвы і кустарнікі. На першых парах інтрадукцыя мела выключна аматарскі характар. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаюцца і яе навуковыя асновы.

У канцы ХІХ стагоддзя першыя экзоты з’явіліся і ў лясных пасадках (лістоўніца еўрапейская, сасна Веймутава, піхта сібірская). У 1925 годзе была арганізавана Беларуская станцыя Усесаюзнага інстытута раслінаводства. Дзякуючы яе рабоце ў азеляненні гарадоў з’явіліся піхта аднаколерная, піхта бальзамічная, елка калючая, сасна кедравая сібірская, арэх маньчжурскі і іншыя.

Попыт на высакаякасную драўніну для патрэб народнай гаспадаркі ўзрастаў. Значная роля адводзілася драўніне і ў энергетычнай бяспецы краіны, таму вырошчванне хуткарастучых і высокапрадукцыйных інтрадуцэнтаў выступала перспектыўным рашэннем задавальнення патрэбы народнай гаспадаркі ў драўніне.

І ў той час, і зараз мэтанакіраванае ўвядзенне інтрадуцыраваных драўнінных відаў у лесакультурную вытворчасць павышае агульную прадукцыйнасць лясоў, якасць атрымліваемай прадукцыі і інтэнсіфікацыю штучнага лесавырошчвання. Выкарыстанне інтрадуцэнтаў садзейнічае захаванню лясоў дзяржлясфонду, павелічэнню іх біяразнастайнасці і ўстойлівасці да неспрыяльных фактараў акаляючага асяроддзя. Праўда, тут важна кантраляваць, каб інтрадуцыраваныя віды з цягам часу не перайшлі ў інвазіўныя, як гэта адбылося, напрыклад, з залатарнікам альбо баршчавіком Сасноўскага.

Сёлета для збору звестак аб месцазнаходжанні, стане і росце інтрадуцыраваных драўнінных парод былі выкарыстаны матэрыялы павыдзельнага банка дадзеных ляснога фонду юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку Мінлясгаса. Інвентарызацыя праводзіцца па тэрыторыі ўсёй Беларусі, за ЖЭЛБ замацаваны ўчасткі ў Мінскай вобласці і нашым рэгіёне. На Магілёўшчыне пабывалі ў Бабруйскім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Чэрыкаўскім, Клімавіцкім лясгасах.

Сасна Веймутава, сасна кедравая сібірская, арэх маньчжурскі, елка калючая, піхта белая — гэтыя пароды трэба было знайсці і даследаваць. Вымяралі паказальнікі росту і прадукцыйнасці, біялагічны стан. Асабліва мне даспадобы піхта. Сустракаецца яна дастаткова рэдка, у натуральных умовах расце толькі ў Белавежскай пушчы, і то некалькі дзясяткаў дрэў. Яе плюс у тым, што яна добра аднаўляецца, мае высокую ўсходжасць насення. У арэха маньчжурскага амаль паўсямесна выяўлена сухавяршыннасць. Усё-такі беларускі клімат для яго не зусім спрыяльны, зімой адбываецца абмярзанне. Самыя старыя даследаваныя культуры — 70-гадовыя. Яны ўжо пашкоджаны хваробамі, паражоныя грыбамі, распадаюцца. Сасна Веймутава носіць больш дэкаратыўны характар: яна разгалістая, прыгожая, але пераважна ў маладым узросце. Расце дастаткова хутка, аднак па якасці драўніны саступае сасне звычайнай і лістоўніцы.

Дарэчы, варта асобна сказаць пра лістоўніцу еўрапейскую, і вось чаму. Яна даследуецца ўжо на працягу 100 гадоў. Гэты від нядаўна пераведзены з інтрадуцыраваных у асноўныя пароды, аб чым паведамляюць апошнія змяненні лесагаспадарчай нарматыўнай дакументацыі. Лістоўніца ў нас добра расце, дае якасную драўніну. Аднак ёсць праблемы з яе аднаўленнем — у гэтым кірунку яшчэ трэба працаваць. У прынцыпе, уся работа па вывучэнні інтрадуцыраваных відаў і зводзіцца да выяўлення тых, якія могуць існаваць на Беларусі і прыносіць карысць у будучым, каб мы ведалі, як будуць развівацца лясныя насаджэнні, і маглі ўжо сёння паўплываць на гэтыя працэсы.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость