Высакародны чалавек высакароднай прафесіі

Высакародны чалавек высакароднай прафесіі

Раней доктар працаваў у Карытным, аднак пасля рэарганізацыі амбулаторыі яго перавялі ў Ясень. Першы час ён працягваў апякаць былых пацыентаў, і, нягледзячы на тое, што перадаў іх у надзейныя рукі Алены Дзятлавай, яны дагэтуль могуць звяртацца да яго па дапамогу. У яго на абслугоўванні знаходзіцца каля 700 чалавек, амаль 80 з іх дзеці. Работу ўрача агульнай практыкі Андрэй Дземідзенка сумяшчае з ультрагукавой дыягностыкай, якую праводзіць у раённай паліклініцы. Паспявае ён выязджаць і дадому да пацыентаў. А ўчастак яго немаленькі: адлегласць ад адной крайняй кропкі да другой — каля 50 км.

Спецыфіка работы ўрача на раёне — універсальнасць. У амбулаторыю звяртаюцца з рознымі праблемамі, і Андрэй Юр’евіч стараецца дапамагчы ўсім і максімальна ўважліва ставіцца да скаргаў.

— Канечне, ёсць пэўныя паталогіі, з якімі справіцца толькі вузкі спецыяліст, — расказвае Андрэй Дземідзенка. — З такімі ж хваробамі, як атыт, неўралгія, праблема з суставамі і гэтак далей змагаюся сама-стойна. Не хочацца лішні раз перанакіроўваць людзей у горад, бо хвораму далёка ехаць вельмі нязручна.

Сёлета ў нашай амбулаторыі зрабілі рамонт: замянілі вокны і агароджу, аднавілі фасад, устанавілі воданагравальнік. Працаваць стала больш камфортна, у памяшканні цёпла і ўтульна. І пацыенты заўважаюць змяненні.

Увогуле цікавасць работы ў сельскай мясцовасці для ўрача — у шматнакіраванасці. Асноўны кантынгент тут тэрапеўтычны, аднак за дзесяць гадоў урачэбнай практыкі Дземідзенка набыў дастаткова ведаў, каб аказаць першасную дапамогу ў розных выпадках — ад перавязкі ран да замены катэтараў. Жыхары Ясеня, Карытнага і навакольных вёсак вельмі паважаюць свайго доктара за высокі прафесіяналізм, увагу і індывідуальны падыход да кожнага.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем