Крыху больш за тры гады працуюць на ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” Анастасія і Алеся Салангіны

Крыху больш за тры гады працуюць на ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” Анастасія і Алеся Салангіны

Ужо за гэты час маладыя асіпаўчанкі зарэкамендавалі сябе добрымі спецыялістамі. Прывабныя дзяўчаты не толькі сваім знешнім воблікам, але і імкненнем развівацца ў прафесіі і адданасці свайму роднаму гораду — для працаўладкавання выбралі менавіта малую радзіму.

Спачатку яны атрымалі спецыяльнасць “цеставод, цестараздзелачнік” у Гомельскім прафесійным ліцэі чыгуначнага транспарту, а зараз завочна  асвойваюць вытворчасць хлебабулачных, макаронных і кандытарскіх вырабаў і харчовых канцэнтратаў у Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы. Сёстры ўжо маюць вопыт работы ў кандытарскім цэху завода, а цяпер працуюць паралельна цестараздзелачнікамі і пекарамі. Вядомы факт: менавіта спалучэнне тэарэтычных ведаў з практыкай дае найлепшы вынік. Хутка дзяўчаты стануць сапраўднымі ўніверсаламі сваёй справы. А гэта якасць мае асаблівую каштоўнасць.

Чым зацікавіла Алесю і Насцю прафесія? Сваёй запатрабаванасцю, шматграннасцю, магчымасцю самарэалізавацца. А дружны завадскі калектыў, дзе да блізнят адносяцца з асаблівай цеплынёй, стаў прыемным бонусам.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем