Да 75-годдзя заснавання вобласці Наш куточак Магілёўшчыны

Многа ў жыцці бывае юбілеяў, і кожны з іх мае пэўную адметнасць. 15 студзеня спаўняецца тры чвэрці стагоддзя, як пачала свой шлях новая адміністрацыйная адзінка — Магілёўская вобласць. Незвычайнасць свята ў тым, што яно тычыцца кожнага, для каго рэгіён — малая радзіма. А якія падзеі-факты запомніліся нашым землякам з жыцця роднага краю?

Iван ВЯРЫГА, старшыня Вяззеўскага сельскага Савета дэпутатаў:

— Наўрад ці трэба кагосьці пераконваць у важнасці ўвядзення ў эксплуатацыю транспартнай развязкі на трэцім кіламетры аўтамабільнай дарогі «Асіповічы-Свіслач” у вёсцы Цяплухі, якая ўжо з 2009 года служыць сваёй зручнасцю і бяспечнасцю не толькі землякам, але і ўсім вадзіцелям, якія карыстаюцца названай транспартнай артэрыяй. Хіба не прыемна, што наш райцэнтр многім запамінаецца ў тым ліку і гэтым шыкоўным дарожным рашэннем?

Аляксандр БАБРОЎ, дырэктар Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”:

— Звычайна запамінаецца тое, куды ўкладзены твой эмацыянальны рэсурс. Для мяне гэта было УКСП «Пратасевічы”, якое ўзначальваў з 2001 па 2007 год і змог вывесці гаспадарку па многіх пазіцыях у адну з лідзіруючых. Дзякуючы пераадольванню цяжкасцей выпрацоўваецца «імунітэт”, і мы становімся больш моцнымі. Гэта быў карысны вопыт у маёй працоўнай дзейнасці.
Еўдакія Iванаўна ВАЛIТАВА,
ветэран працы, член прэзідыума раённага савета ветэранаў:

— Памятаю, як сустракалі першы электрацягнік з Мінска: на пероне сабралася шмат народу, і ва ўсіх быў цудоўны настрой у чаканні важнай падзеі, якая азначала новы якасны ўзровень зносін са сталіцай. Чырвоную стужку трымалі тагачасныя чыгуначніцы Лідзія Ананьева і Тамара Бычанок, і было гэта 3 лістапада 1972 года. Дарэчы, у гонар 100-годдзя нашага горада электрыфікацыя ўчастка чыгункі ад станцыі Талька да Асіповіч была завершана на паўтара месяца раней намечанага тэрміну.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем