Знаёмцеся: загадчык паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца” Вольга Галіна

Знаёмцеся: загадчык паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца” Вольга Галіна

Нарадзілася ў 1988 годзе ў нашым райцэнтры. Па заканчэнні СШ № 4 паступіла ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, які скончыла ў 2012-м па спецыяльнасці “педыятрыя”. Паказальна, што выбар Вольгай менавіта гэтай прафесійнай сцежкі быў невыпадковым: яе маці, Ала Міхайлаўна Якімец, доўгія гады працавала ўрачом-педыятрам у мясцовай райпаліклініцы.

Пасля ВНУ Вольга Віктараўна вярнулася ў родны горад. З 2013-га па 2018-ты працавала ўчастковым урачом-педыятрам педыятрычнага аддзялення райпаліклінікі, пазней у гэтым жа аддзяленні — падлеткавым урачом-педыятрам. З 1 жніўня бягучага года — урач-педыятр (загадчык паліклінікі) УАЗ «Асіповіцкая цэнтральная раённая бальніца».

Сваёй мэтай на новай пасадзе Галіна ставіць паляпшэнне якасці медыцынскіх паслуг і даступнасці іх для кожнага жыхара Асіповіччыны. Як расказала Вольга Віктараўна, зараз у райпаліклініцы ўжо ідзе аптымізацыя сістэмы працы медыцынскіх камісій: з 1 снежня медагляды, звязаныя з працоўнай дзейнасцю (так званая «рабочая камісія»), і медагляд для   атрымання даведкі аб прыдатнасці да кіравання транспартным сродкам («вадзіцельская камісія») будуць праводзіцца адначасова ў адным месцы; таксама значна павялічыцца час працы задзейнічаных у гэтых медаглядах урачоў. Дзякуючы такім зменам землякі змогуць прайсці абследаванні і агляды ўсіх спецыялістаў і атрымаць неабходную даведку за адзін дзень.

Замужам. Вольны час праводзіць з сям’ёй: мужам Аляксандрам, які служыць у мясцовым аддзеле Дэпартамента аховы, і сынамі — чатырохгадовым Уладзіславам і дзевяцігадовым Даніілам, навучэнцам СШ № 3.

Последние новости

Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Геолокация и интернет-банкинг: что изменится для клиентов с 1 июля

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков Зодиака

17 июня 2026
Читать новость
Образование

В ГЦК «Ровесник» чествовали лучших выпускников Осиповичского района

16 июня 2026
Читать новость
Культура

Ольга Борискевич представила в Осиповичах документальный фильм «Близнецы Освенцима»

16 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем