Спаборнічалі юныя краязнаўцы

Спаборнічалі юныя краязнаўцы

У суботу гімназія прымала ўдзельнікаў штогадовага раённага конкурсу “Брэйн-рынг”, які прысвячаўся гісторыі роднага горада. Гэтае права атрымалі вучні з Градзянецкай, Ліпенскай, Жорнаўскай, Свіслацкай, Ясенскай, СШ №№ 3 і 4 і гімназіі. Юныя краязнаўцы напачатку прайшлі адборачны тур, пытанні якога былі падрыхтаваны краязнаўчым аддзелам райцэнтра турызму і краязнаўства. Спаборніцтвам былі ахоплены амаль усе агульнаадукацыйныя ўстановы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Каб даць правільныя адказы на пытанні краязнаўчага напрамку, удзельнікам прыйшлося перачытаць шмат адпаведнай літаратуры. У тым ліку краязнаўчых матэрыялаў, змешчаных на старонках “раёнкі”. У ліку самых складаных заданняў для многіх аказаліся два: першае, звязанае з назвамі вуліц нашага горада, другое — з гісторыяй скрыпкі Страдзівары, сляды якой, па легендзе, згубіліся на асіповіцкай зямлі.

У выніку ў другі тур увайшло 8 каманд па 5 чалавек, якія і змагаліся за першае месца. Вядучы — педагог дадатковай адукацыі Андрэй Торбін — сыпаў пытаннямі, чакаючы пасля гука гонга на працягу адной хвіліны адказы на іх. Першы круг не прынёс вынікаў градзянецкім і свіслацкім школьнікам, а таксама гімназістам, у другім пацярпелі паражэнне Ліпень, Жорнаўка і СШ № 3.

Урэшце фартуна ўсміхнулася ясенскім вучням, якія ўзняліся на вышэйшую прыступку, другое месца — у СШ-4, трэцяе — у Жорнаўкі.

Каманды-пераможцы заслужана атрымалі дыпломы і салодкія прызы і, канечне, пажаданні далейшай дасканаласці ў вывучэнні гісторыі роднага краю.

Святочную атмасферу ў зале стваралі юныя артысты-гаспадары, якія наведваюць музычную студыю “Ваяж” пры Цэнтры турызму і краязнаўства пад кіраўніцтвам Наталлі Грэнь. У тым ліку салісткі — чацвёртакласніца Анастасія Майзус, а таксама Кацярына Налівайка і Кацярына Чарапко з 10 класа. Дарэчы, яна разам з 11-класнікам Уладзіславам Грэнем працавала і ў ролі вядучай — ім трэба было не толькі сачыць за сцэнарыем, але і быць своеасаблівымі секундантамі, вырашаць, хто першым падыме запаветны сцяжок, які і даваў каман-дзе права на адказ.

І вось — фота на памяць, якое і засведчыла пераможцаў. Наперадзе іх чакае многа цікавых падарожжаў па краіне з назвай “Родны край”, каб адкрыць новыя старонкі ў гісторыі Асіповіччыны.

Последние новости

Власть

Лукашенко присутствовал на военном параде в Пекине 

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Белорусско-узбекский женский бизнес-форум служит отправной точкой для новых договоренностей

3 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 25 по 31 августа

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 сентября для всех знаков зодиака

3 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о Китае: вы настоящие друзья Беларуси

2 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем