Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 169 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі чатыры нецвярозыя за рулём, пяць бяспраўнікаў, вадзіцель, які парушыў правілы абгону, шэсць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, а таксама 25 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх пяць у стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана чатыры ДТЗ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: пешаход пры перамяшчэнні на ролікавых каньках, лыжах, іншым спартыўным інвентары, сродках персанальнай мабільнасці павінен перасякаць праезную частку дарогі з хуткасцю пешахода, які ідзе крокам, пераканаўшыся, што выхад (выезд) на праезную частку дарогі бяспечны.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены па два чалавекі, што здзейснілі сямейны скандал, дробнае хуліганства, крадзеж, з’яўляліся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы.
Як паведамілі ў РАНС, 26 верасня пры пажары дома на вул. Веры Харужай у райцэнтры жанчына 1940 г.н. атрымала апёкі, ад якіх пазней памерла ва ўстанове аховы здароўя. 1 кастрычніка полымем знішчаны жылы дом на вул. Сонечнай у Яноўцы. Прычыны здарэнняў высвятляюцца.
МНС нагадвае: каб падрыхтаваць печ да ацяпляльнага сезона, варта праверыць яе спраўнасць: пераканацца ў адсутнасці расколін у муры печаў і дымавых труб; правесці ачыстку комінаў ад сажы; абтынкаваць і пабяліць коміны; праверыць цягу ў печы.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы за захоўванне незаконных прылад лоўлі і парушэнне правіл рыбалоўства.