20 фактаў пра АЗАА

20 фактаў пра АЗАА
  1. Завод займае тэрыторыю больш за 41 га, з якіх на 40 га знаходзяцца вытворчыя памяшканні.
  2. На заводзе функцыянуе пяць асноўных цэхаў і столькі ж дапаможных, чатыры непрамысловыя групы і 46 структурных падраздзяленняў заводаўпраўлення.
  3. Самым першым пачаў функцыянаваць цэх алюмініевага ліцця.
  4. Самы “малады” — цэх пластмас.
  5. На заводзе працуе 1 504 чалавекі.
  6. Колькасць найменняў вырабаў, якія выпускаюцца на прад-прыемстве, налічвае каля 4 000.
  7. Самая маленькая дэталь, якая вырабляецца на заводзе, — заглушка дыяметрам 15 мм.
  8. Самы вялікі выраб — зборная канструкцыя цялятніка.
  9. На заводзе выпускаецца інавацыйная прадукцыя — мульціруль і бескантактнае сядзенне.
  10. Найбольш працаёмкімі ў вытворчасці з’яўляюцца кабіны Мінскага завода калёсных цягачоў.
  11. Пасажырскія сядзенні найбольш запатрабаваныя ў кліентаў, а вось лодку акадэмічную заказваюць рэдка.
  12. За восем месяцаў бягучага года на заводзе выраблена прадукцыі больш чым на 84 мільёны рублёў, тады як за аналагічны перыяд мінулага года — больш чым на 64 мільёны рублёў.
  13. За гады работы завода некаторыя прафесіі сышлі ў нябыт. Сярод іх бакелітчык, табельшчык, сакратар-машыніст, землямер, змазчык-эмульсавар.
  14. 1 студзеня 2009 года на заводзе працавала найбольшая колькасць чалавек — 2 953 работнікі.
  15. Больш усяго чалавек працуе ў цэху шклапластыкавых кабін, а менш за ўсё — у цэху алюмініевага ліцця.
  16. Яўгеній Яцыновіч з’яўляецца рэкардсменам па працоўным стажы: на АЗАА ён прарабіў амаль 49 гадоў.
  17. Ёсць тут працоўныя дынастыі. Найбольш вялікія — Ангерчыкі і Стаблецкія (Паўловічы).
  18. Сярэдні ўзрост нашага аўтаагрэгатчыка — 46 гадоў.
  19. За апошнія дзесяць гадоў бягучы стаў для аўтазавадчан самым прадукцыйным.
  20. Самы спартыўны работнік — Таццяна Булгакава, найбольш артыстычным сябе паказаў Юрый Гарбачоў.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем