На будынку лясгаса з’явіліся памятныя дошкі

На будынку лясгаса з’явіліся памятныя дошкі

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў лесу і Дня народнага адзінства на тэрыторыі Асіповіцкага лясгаса прайшло ўрачыстае мерапрыемства, якое аб’яднала некалькі падзей.

У гонар заслужанага лесавода БССР Мікалая Новікава і заслужанага лесавода Рэспублікі Беларусь Мікалая Раўбеля ўстанавілі памятныя дошкі. На ўрачыстасці прысутнічалі іх жонкі Эльза Новікава з сынам Андрэем і ўнукамі Максімам і Мікалаем, Тамара Раўбель з дачкой Інгай, а таксама генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Максімовіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ганчароў.

Званне заслужанага лесавода краіны прысвоена Мікалаю Новікаву ў 1986 годзе. Да таго ж ён быў узнагароджаны знакамі 10, 20, 30 гадоў службы ў дзяржаўнай лясной ахове. З 1973 па 1999 гады Мікалай Іосіфавіч быў дырэктарам Асіповіцкага лясгаса. Яго змяніў Мікалай Раўбель, у скарбніцы якога два бронзавыя медаля за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР, медаль “За трудовую доблесть”, ордэн Пашаны, званні “Ганаровы лесавод”, “Чалавек года Магілёўшчыны”, “Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна” і “Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь”. У іх гонар прагучала шмат цёплых слоў, а памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

Не абышлося на ўрачыстасці без узнагарод. Акрамя лепшых работнікаў лясгаса, увагі была ўдастоена кіраўнік школьнага лясніцтва СШ № 3, чалавек года Магілёўшчыны і выдатнік адукацыі Святлана Зайцава. Святочны настрой прысутным ствараў ваенны аркестр 51 гвардзейскай артбрыгады.

Последние новости

Общество

Памятное мероприятие, посвященное дню рождения Владимира Ильича Ленина, организовали на одноименной площади 22 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Філіялам “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод” выпушчана больш за 35 мільёнаў слоікаў

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прэм’ера нацыянальнага фільма “Адно на дваіх”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Навучэнцы Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа пастаяннаўдасканальваюць свае навыкі на практыцы.

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” аб’ядноўвае 1 350 маладых людзей.

25 апреля 2026
Читать новость
Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость