Вучоба пачалася

Вучоба пачалася
Вось і наступіў новы навучальны год. Што ж у ім чакае школьнікаў, пагутарылі з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Ірынай Сяргейчык. Распачала яна размову з аналізу патэнцыялу педагагічнага калектыву раёна:

— Сёлета для работы ва ўстановах адукацыі прыбылі 23 спецыялісты, 18 з якіх педагогі. Гэта настаўнікі пачатковых класаў, геаграфіі, хіміі, біялогіі, гісторыі і грамадазнаўства, педагог дадатковай адукацыі, выхавальнікі, лагапед, музычны работнік і кіраўнік фізічнага выхавання.

У раёне дастаткова кваліфікаваны кадравы склад. Амаль 90 працэнтаў педагагічных работнікаў маюць вышэйшую адукацыю, больш за 80 працэнтаў — вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Некаторыя маладыя педагогі пасля абавязковай адпрацоўкі паступілі на дзённыя аддзяленні ВНУ, таму па-кінулі свае рабочыя месцы.

 

— У мінулым годзе школьнікі прывыкалі да нашэння адзення дзелавога стылю. Не сакрэт, што не ўсім новаўвядзенне прыйшлося даспадобы. Ці зробіцца больш жорсткім кантроль за выкананнем у навучальных установах гэтага патрабавання Міністэрства па адукацыі зараз?

— Так. Раней школы выбралі толькі адзін абавязковы элемент адзення — гэта былі значкі/шаўроны ці гальштукі, зараз да іх дадаўся другі элемент, у большасці гэта камізэлька. І бацькам неабходна разумець, што дзелавы стыль адзення адпаведнага колеру і абавязковыя элементы прапісаны ў правілах унутранага распарадку навучэнцаў, парушаць які нельга. Гэта рашэнне прынята на заканадаўчым узроўні. Таму на першым этапе з парушальнікамі будуць весціся прафілактычныя размовы. Спадзяюся, што бацькі сур’ёзна аднесліся да новых патрабаванняў. Насамрэч, дзеці адчуваюць сябе ў дзелавым  адзенні больш арганізаванымі, у іх развіваецца пачуццё яднання, калектывізму, самастойнасці. Менавіта дзелавы стыль дапамагае вучню адчуць розніцу паміж дваром, дзе яны гуляюць, і навучальнай установай. Бацькі павінны кантраляваць, што апранае іх дзіця-старшакласнік у школу. Бо ён займаецца сур’ёзнай разумовай дзейнасцю, выконвае свае функцыянальныя абавязкі навучэнца, размаўляе з настаўнікамі і аднакласнікамі. Неахайны, выклікаючы выгляд навучэнца — гэта дэманстрацыя непавагі да аднакласнікаў і педагогаў.

— У мінулым годзе сістэма выніковай атэстацыі навучэнцаў істотна змянілася. Чаго чакаць сёлета?

— Цэнтралізаваны экзамен захаваецца, але праводзіцца будзе ў будні. Новая сістэма здачы экзаменаў і паступлення ў ВНУ адкрывае сур’ёзныя перспектывы для выпускнікоў. У адораных юнакоў і дзяўчат з’явілася магчымасць паступіць на выбраную спецыяльнасць без уступных іспытаў. Зменены падыходы і да мэтавай формы навучання. У канцы мая 237 вучняў 11-х класаў здавалі выпускныя экзамены ў новым фармаце. Вынікі паказалі, што ў цэлым выпускнікі пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. Пяць навучэнцаў атрымалі 100-бальны вынік, сярод іх два вучні сярэдняй школы  № 4, па адным — сярэдніх школ №№ 1, 2 і Ялізаўскай. Да таго ж ёсць стабальны вынік па ЦТ па англійскай мове ў навучэнкі сярэдняй школы № 2.

Зменіцца парадак падачы дакументаў на мэтавае паступленне. Справа ў тым, што гэтым летам дзеці павінны былі падаць дакументы 5 чэрвеня, а ў іх яшчэ не было на руках атэстатаў. Наступным летам тэрмін падачы будзе пазнейшы. Дарэчы, навучальны год для дзевяці- і адзінаццацікласнікаў закончыцца 25 мая.

— Адно з нашумелых пытанняў, якія датычацца падрастаючага пакалення, — арганізацыя харчавання ва ўстановах адукацыі. Ужо ў мінулым годзе школьнікі апрабавалі новае меню. Ці будуць яшчэ змены?

— 15 школ перайшлі на новую форму арганізацыі харчавання. Гэта гарадскія №№ 1 і 3, сельскія, акрамя Цэльскай. Змяніўся прамежак паміж прыёмамі ежы. Паступова будуць ўводзіцца новыя стравы, такія як пельмені і шашлык. Спадзяёмся, што дзеці ацэняць. Дарэчы, з тэхналагічнай картай страў бацькі могуць  азнаёміцца на сайтах устаноў адукацыі.

— Ці пашырылася сетка профільных класаў?

— З улікам запатрабаванасці інжынерных прафесій на рынку працы з 1 верасня адкрыліся профільныя клас (Лапіцкая СШ) і група (СШ № 1). У Лапічах профільны клас інжынернай накіраванасці будзе функцыянаваць ва ўзаемадзеянні з філіялам “Асіповіцкае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, а профільная група ў сярэдняй школе № 1 — з заводам аўтаагрэгатаў. Да таго ж у апошнім навучэнцы змогуць прымаць удзел у розных мерапрыемствах БНТУ. Акрамя гэтага, працягнуць функцыянаваць профільныя класы педагагічнай (77 навучэнцаў), спартыўна-педагагічнай (13 навучэнцаў), аграрнай (89 навучэнцаў), ваенна-патрыятычнай (15 навучэнцаў) і прававой (14 навучэнцаў) накіраванасці.

— Як рэалізуецца ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне навучэнцаў?

— Ва ўсіх установах адукацыі былі зроблены экспазіцыі пра факты генацыду беларускага народа. Эфектыўным відам работы застаецца дзейнасць ваенна-патрыятычнага лагера “Юность”, які падчас летніх канікул упершыню працаваў у дзве змены. Актыўна развіваецца ваенна-патрыятычны клуб “Гарнізон”, створаны ў маі 2022 года на базе 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады.

У мінулым навучальным годзе створана музейная комната ў Жорнаўская сярэдняй школе. Сёлета пачнуць функцыянаваць музейныя пакоі ў Ялізаўскай і Ясеньскай школах.

— Што пажадаеце навучэнцам і іх бацькам?

— Пераканана, што педагогі і навучэнцы настроены на сур’ёзны і дзелавы рытм навучальных будняў. Выпускнікі гатовы прыкласці максімум намаганняў для дасягнення высокага выніку. Жадаю, каб новы навучальны год стаў калейдаскопам яскравых падзей, прайшоў прадукцыйна і цікава, а кожны дзень быў напоўнены радасцю і стварэннем. А бацькам жадаю цярпення і больш увагі да сваіх дзяцей.

 

 

 

Последние новости

Общество

Аглядчык-рамонтнік вагонаў Асіповіцкага вагоннага дэпо Юрый Жырнікаў быў узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік Беларускай чыгункі”

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Десять монтеров пути и три бригадира — таков состав одиннадцатого околотка дистанции пути

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники и ветераны железнодорожного транспорта, примите искренние поздравления с Днем железнодорожника!

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 августа для всех знаков зодиака

3 августа 2025
Читать новость
Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем