Станцыя Асіповічы: прыемна адчуваць сябе выдатніцай

Станцыя Асіповічы: прыемна адчуваць сябе выдатніцай

ст 055

На станцыю Асіповічы Іна КАСЦЮЧЭНКА прыйшла ў 1999 годзе пасля заканчэння вучобы ў Аршанскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту. Адразу была дзяжурнай па горцы, а праз год малады перспектыўны спецыяліст пачала хадзіць у змены дзяжурнай па станцыі Асіповічы-1. На сёння Іна Леанідаўна мае вышэйшую адукацыю, адвучыўшыся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту па спецыяльнасці “арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на чыгуначным транспарце” — якраз тое, чым яна і займаецца на працягу рабочага часу. Дарэчы, Касцючэнка ўпэўнена, што асвойваць праграму ВНУ, калі ёсць за плячыма пэўны багаж ведаў і стаж работы, прасцей і эфектыўней. Тыя ж кантрольныя работы грунтуюцца на асабістым вопыце, ды і магчымасць атрымаць неабходную кансультацыю ў калег ёсць.

Работа ёй падабаецца. У прынцыпе, пазітыўныя адносіны да чыгункі як сферы дзейнасці заклаліся яшчэ з дзяцінства: дзядуля і мама таксама чыгуначнікі. А пацвердзілася гэтае ўражанне, калі пабывала на экскурсіі на станцыі і ўнутраны голас пацвердзіў: сапраўды тваё!

Чым можа захапляць напружанне і стан найвялікшага засяроджання, у якім даводзіцца быць дзяжурнаму па станцыі? Менавіта тым, што цалкам паглыбляешся ў свет руху і разлікаў. А калі ўдаецца “прыгожа” развесці транспарт, адчуваеш сябе выдатніцай, якая рашыла складаную задачу. Ды і проста важным чалавекам на чыгунцы. Немалаважна і актыўнае ўзаемадзеянне з калегамі, зладжанасць сістэмы-каманды. Ну а нялёгкія змены кампенсуюцца адносна працяглым адпачынкам.

Што адкрываеш для сябе з гадамі працы? Тое, што сапраўды інструкцыі трэба выконваць — яны дапамагаюць не дапусціць невырашальных сітуацый. Успамінае, што некалі станцыя здавалася вельмі буйной, цяпер жа бачыш яе ўсю і разумееш, што не такая яна ўжо і вялікая. Хоць гэта і не дае падстаў адносіцца да сваіх абавязкаў з меншай доляй адказнасці. Ці хацелася б штосьці змяніць у рабоце? Магчыма, каб у сэрцы станцыі — памяшканні, дзе стаіць пульт, — была лепшая гукаізаляцыя: нішто не павінна перашкаджаць канцэнтрацыі ўвагі.

Каб нармальна адчуваць сябе на чарговай змене, трэба ўмець правільна адпачываць. Гэта значыць, цалкам пераключацца на станоўчыя моманты, каб ноччу сон быў спакойным і без усякіх там цягнікоў. Душэўны камфорт, які адчуваеш дома, у найбольшай ступені садзейнічае аднаўленню сіл. Іна Леанідаўна заўсёды з задавальненнем вяртаецца з работы ў сваю новую ўтульную кватэру, дзе яе чакае 5-гадовая дачушка Насця. Як прыемна разам марыць і прыдумваць добрую казку пра прыгоды маленькага паравозіка… Касцючэнкі дакладна ведаюць, у якім кірунку ён павінен рухацца!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем