Вольга ХАЗЯІНАВА прызначана дырэктарам ДУДА «Асіповіцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» .

Вольга ХАЗЯІНАВА прызначана дырэктарам ДУДА «Асіповіцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» .
Нарадзілася ў 1980 годзе у Асіповічах. Пасля заканчэння гімназіі паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Прафесія педагога падабалася ёй з дзяцінства, да таго ж вельмі добрыя ўражанні пакінулі настаўнікі гімназіі.

Атрымаўшы спецыяльнасць «педагогіка і псіхалогія (дашкольная)», прыйшла ў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі кіраўніком гуртковай работы. З 2004 па 2008 гады працавала ў яслях-садзе № 4, пасля ўладкавалася спецыялістам у раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З 2015 г. працавала ў гэтай жа ўстанове загадчыкам аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў.

У 2017 г. заняла пасаду загадчыка дэкаратыўна-прыкладнога аддзела раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзе праз чатыры гады была назначана намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

На пасадзе кіраўніка РЦТДіМ плануе арганізаваць работу такім чынам, каб і педагогам, і дзецям было ўтульна. «Калі работнікі будуць задаволены і ў добрым настроі, яны перададуць гэтыя пачуцці сваім выхаванцам», — лічыць Вольга Георгіеўна.

Цэніць калектыў, які ўзначаліла, і кожнага су-працоўніка асобна. Усе людзі творчыя, таленавітыя і ўнікальныя ў сваёй справе.

Выхавала дзвюх дачок. Старэйшая працягнула матуліну справу і зараз працуе настаўнікам пачатковых класаў у сталіцы. Малодшая навучаецца ў гімназіі.

Вольны час прысвячае заняткам фітнэсам, чытанню, рукадзеллю. Любіць падарожнічаць па Беларусі.

 

Последние новости

Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Геолокация и интернет-банкинг: что изменится для клиентов с 1 июля

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков Зодиака

17 июня 2026
Читать новость
Образование

В ГЦК «Ровесник» чествовали лучших выпускников Осиповичского района

16 июня 2026
Читать новость
Культура

Ольга Борискевич представила в Осиповичах документальный фильм «Близнецы Освенцима»

16 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем