Рух транспарту на аўтамабільным мосце цераз раку Сінюю, што на дарозе Асіповічы-Глуск, адноўлены

Рух транспарту на аўтамабільным мосце цераз раку Сінюю, што на дарозе Асіповічы-Глуск, адноўлены
Рух транспарту на аўтамабільным мосце цераз раку Сінюю, што на дарозе Асіповічы-Глуск, адноўлены.

Як паведаміў начальнік ДЭУ № 73 РУП “Магі-лёўаўтадар” Генадзь Гарбачоў, капітальны рамонт гэтага аб’екта распачаўся першага чэрвеня. Першапачаткова планавалася, што на выкананне ўсіх неабходных работ спатрэбіцца пяць месяцаў, але генеральная падрадная арганізацыя ТАА “Спецмостбуд” ужо выйшла на фінішную прамую: усе работы будуць завершаны да канца тыдня. Інакш кажучы, мост будзе здадзены ў эксплуатацыю на два месяцы раней. Эканоміі часу паспрыяла нестандартная арганізацыя работы.

— У плане прадугледжваўся рамонт па частках, — растлумачыў Генадзь Анатольевіч.

— Гэта значыць рамантуецца адна палова, пасля — другая. Аднак з усімі зацікаўленымі бакамі было ўзгоднена поўнае прыпыненне руху. Гэта дазволіла працаваць у максімальна высокім тэмпе і скрупулёзна прытрымлівацца тэхналогіі. Намаганнямі падрадчыкаў і субпадрадчыкаў, якім стала наша ДЭУ № 73, гэта інжынернае збудаванне вельмі змянілася. Адрамантавалі бэлькі, рыгелі, замянілі крайнія пліты. Сучасным стаў і знешні выгляд: з’явіліся новая бар’ерная агароджа, парэнчы і лесвічныя пралёты, замест двух застаўся адзін тратуар. Ну а што тычыцца якасці, то да чарговага капрамонту мост пратрымаецца не адно дзесяцігоддзе.

Последние новости

Общество

10 августа будет закрыт проезд на дороге Вязье – Зборск – Лапичи

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Более 50 спасателей и 15 единиц техники: как прошли учения на объекте «Маяк» в Осиповичском районе

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 августа для всех знаков Зодиака

8 августа 2026
Читать новость
Профилактика

В жаркие дни спасатели усиливают контроль на акваториях

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Елена Кириченко назначена первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Благотворительная акция «Соберем детей в школу» проходит в Осиповичском районе по 14 сентября

7 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем