Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС за тыдзень папярэджана 199 правапарушэнняў. Зарэгістравана два ДТЗ; затрыманы чацвёра вадзіцеляў без пасведчанняў, адзін — у нецвярозым стане, 11 парушылі правілы перавозкі дзяцей, трое — абгону; 26 выпадкаў невыканання правіл дарожнага руху дапусцілі ўразлівыя ўдзельнікі (веласіпедысты і пешаходы), адзін з іх знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Зараз супрацоўнікі АДАІ праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на бездакорнае выкананне вадзіцелямі транспартных сродкаў правіл прыпынку і стаянкі.

На мінулым тыдні аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены шасцёра грамадзян у стане алкагольнага ап’янення і адзін сямейны скандаліст.

Па інфармацыі РАНС, з 14 па 21 жніўня на тэрыторыі раёна зарэгістравана два пажары. Пацярпелых няма. 15.08 паступіла паведамленне аб пажары прыватнага дома ў Дараганаве. Пашкоджаны дах, сцены і веранда. 21.08 загарэлася прыбудова ў    в. Замошша. Знішчана 60 м2 перакрыцця.

На мінулым тыдні на вадаёмах раёна загінулі два чалавекі: адзін пры купанні непадалёк ад аг. Свіслач, другі пры рыбнай лоўлі каля аг. Ліпень.

Нагадваем: купанне дазволена толькі на спецыяльна абсталяваным пляжы. Устрымайцеся ад прыняцця алкагольных напояў на вадаёме. Асаблівую ўвагу надзяляйце дзецям. Выкарыстоўвайце выратавальныя камізэлькі. У выпадку надзвычайных сітуацый тэлефануйце 101 або 112.

ІАЖіРС паведаміла, што на мінулым тыдні зафіксавана па адным парушэнні правіл рыбнай лоўлі, палявання і лесакарыстання.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 1 июля для всех знаков зодиака

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал перестановку руководящих кадров в министерствах

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем