Калі рамонт — капітальны

Калі рамонт — капітальны
Жнівень — спякотны месяц не толькі па метэапрагнозе. Хлебаробы паступова завяршаюць уборку збожжа, бацькі — падрыхтоўку да новага навучальнага года, а будаўнічыя арганізацыі спяшаюцца здаць шматкватэрныя жылыя дамы пасля капітальнага рамонту.
Да канца месяца плануецца скончыць работы на трох аб’ектах, якія ў ліку запланаваных на 2023 год: дамы на вуліцах Сумчанкі, 36, Юбілейнай, 2в і пасёлак Савецкі, 20а.

Як паведамілі ва УКП ЖКГ, якое адказвае за правядзенне рамонту, пералік абнаўленняў унушальны: зменяцца дахавае пакрыццё, вокны ў месцах агульнага карыстання, фасады. У двух дамах працуюць над поўнай заменай унутраных камунікацый (трубы для падачы халоднай і гарачай вады, ацяплення, каналізацыі), а ў будынку на пасёлку Савецкім — над уцяпленнем вуглоў і тарцоў.

— За плячама — 85 працэнтаў запланаванага аб’ёму, — каменціруе вытворца работ ТАА “ЗУБРМонтажСтрой” Уладзіслаў Гаўруковіч. — Устанавілі вокны, уваходныя дзверы, мадэрнізавалі камунікацыі, дах. Зараз рамантуем тыя кватэры, якія былі задзейнічаны ў правядзенні работ, займаемся правядзеннем стокавай сістэмы, афарбоўкай асобных элементаў. Канечне, не абышлося без канфліктаў з жыхарамі. Каму можа спадабацца, калі ў яго размеранае жыццё ўрываюцца такія абставіны, якім ён не мае права супрацьдзейнічаць? Аднак з усімі ўдалося знайсці паразуменне: дамаўляліся на зручны час, дапамагалі выносіць мэблю і абавязкова прыбіралі памяшканне. Таму хутка на вуліцы Сумчанкі яшчэ адзін дом стане больш прыгожым і сучасным.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко направился с рабочим визитом в Таджикистан

9 октября 2025
Читать новость
Общество

Профессиональное пенсионное страхование. Ежемесячная компенсация за работу в особых условиях труда

9 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Цветущий уголок своими руками: в Осиповичах благодаря гражданской инициативе есть красивая клумба

9 октября 2025
Читать новость
Общество

Герой на палях і ў сям’і. Калі хочаце ўбачыць тыповага хлебароба, вам у ААТ “ЖорнаўкаАГРА”

9 октября 2025
Читать новость
Общество

«УП Торговый дом «Лагуна» приглашает на работу в Осиповичи кладовщика.

9 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 октября для всех знаков зодиака

9 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем