Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС за тыдзень папярэджана 205 правапарушэнняў. Зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў. Затрыманы тры вадзі-целі ў нецвярозым стане, сямёра — без пасведчанняў, восем — парушылі правілы перавозкі дзяцей. 28 выпадкаў невыканання правіл дарожнага руху дапусцілі ўразлівыя ўдзельнікі (веласіпедысты і пешаходы), адзін з іх быў у стане алкагольнага ап’янення.
Нагадваем: на веласіпедзе неабходна рухацца па веласіпеднай дарожцы, пры яе адсутнасці — па ўзбочыне, тратуары ці пешаходнай дарожцы, не ствара-ючы перашкод для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці ўказаных элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца перамяшчэнне па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей чым метр ад правага краю.
На мінулым тыдні аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены дробны крадзеж і тры парушэнні правіл дарожнага руху.
Па інфармацыі РАНС, з 7 па 13 жніўня на тэрыторыі раёна пажараў не зарэгістравана.
Нагадваем: абсталюйце жыллё аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Устанаўліваюцца яны на столі на адлегласці не менш за 10 см ад сцен. Дапускаецца ўстаноўка і на сценах на адлегласці 10 і больш см ад кута і ад 10 да 30 см ад столі. Калі ён пачынае перыядычна падаваць гукавы сігнал, замяніце элемент сілкавання.
ІАЖіРС паведаміла, што на мінулым тыдні зафіксавана два парушэнні правіл рыбнай лоўлі.