Рабіць горад камфортным і зручным для пражывання — справа няпростая

Рабіць горад камфортным і зручным для пражывання — справа няпростая
Рабіць горад камфортным і зручным для пражывання — справа няпростая.
Яна патрабуе вялікай адказнасці і, вядома ж, высокага прафесіяналізму.
З гэтай задачай паспяхова спраўляецца калектыў камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства “Упраўленне капітальным будаўніцтвам Асіповіцкага раёна”.
Уклад арганізацыі ў пераўтварэнне Асіповіччыны складана пераацаніць. З удзелам спецыялістаў УКБ узводзіліся аб’екты спорту і аховы здароўя, адукацыі і культуры, жыллё і інжынерныя камунікацыі. Напярэдадні прафесійнага свята — Дня будаўніка — сустрэліся з дырэктарам УКБ Аляксандрам Чарнушыным, каб даведацца, як змяняецца малая радзіма.

— Ніводная маштабная будоўля не абыходзіцца без вашага ўдзелу. Колькі аб’ектаў зараз курыруе УКБ?

— Нельга ўявіць сабе будоўлю без заказчыка, які кантралюе працэс узвядзення, напрыклад, дома або дзіцячага сада, ад праекта да ўводу ў эксплуатацыю. У залежнасці ад складанасці аб’ектаў, умоў дагавораў УКБ бярэ гэтую функцыю на сябе. Зараз пад нашым наглядам знаходзяцца дзесяць аб’ектаў у горадзе і раёне, сярод якіх два жылыя дамы на вуліцы Чарняхоўскага: адзін ужо гатовы да здачы ў эксплуатацыю, а ўзвядзенне другога па суседстве пачнецца прыблізна ў верасні.

— Напэўна, няпроста спраўляцца з такім аб’ёмам работ?

— Для нашай арганізацыі існуючая нагрузка па сілах. Калектыў хоць і невялікі — усяго дзесяць чалавек, — але прафесійны і зладжаны. Ёсць тыя, хто працуе ва ўпраўленні не адзін год. Сярод старажылаў арганізацыі Сяргей Падбярозны, Ірына Малец, Алена Маслава. Але ні вопытныя супрацоўнікі, ні тыя, хто прыйшоў адносна нядаўна, не спыняюцца ў прафесійным удасканаленні: мы сочым за зменамі ў сваёй сферы і стараемся ім адпавядаць.

— Яшчэ адзін напрамак дзейнасці УКБ — капітальны рамонт жылфонду…

— Капітальны рамонт — гэта заўсёды вялікі фронт дзейнасці, бо ў яго ўключаецца не толькі рамонт унутрыдамавых інжынерных сетак, але і аднаўленне такіх канструктыўных элементаў будынка, як дах, падмурак, балконы, лоджыі. На сённяшні дзень у гора-дзе і раёне пасля капітальнага рамонту здадзены сем дамоў.

— За апошнія гады пабудавана нямала. Якія самыя знакавыя аб’екты на вашым рахунку?

— Акрамя шматкватэрнай і індывідуальнай жылой забудовы, сюды можна аднесці рэканструкцыю паліклінікі.

— Ці хапае ў нашым раёне будаўнічых арганізацый для правядзення ўсіх запланаваных работ?

— Уласных сіл, на жаль, недастаткова, таму даводзіцца запрашаць спецыялістаў з іншых рэгіёнаў. Так, на ўзвядзенні новай школы і жылога дома на вуліцы Чарняхоўскага задзейнічаны бабруйскія арганізацыі.

— Што лічыце сваёй галоўнай задачай?

— Як і ў любога будаўніка, забеспячэнне найвышэйшай якасці канчатковага выніку. Бо хочацца, каб, атрымаўшы новую кватэру, гаспадары радаваліся, а дзеці, настаўнікі, бацькі, пераступаючы парог сада або школы, адчувалі сябе ўтульна.

— Чаго, на ваш погляд, не хапае гораду ў плане развіцця інфраструктуры?

— Новых ідэй. Зараз мы шчыльна займаемся мікрараёнам Чарняхоўскага. Аднак яшчэ два-тры гады — і школа пабудуецца, узвядзецца яшчэ некалькі дамоў і тэрыторыя будзе асвоена цалкам, а ў які бок далей расці гораду — невядома. Ёсць яшчэ адна думка-мара: прыняць удзел у ліквідацыі недабудаванай райбальніцы і ўзвядзенні на гэтым месцы са-праўды карыснага аб’екта — жылога квартала ці, напрыклад, паўнавартаснай вялікай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

 

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем