Не зробіш сам — не зробіць ніхто

Не зробіш сам — не зробіць ніхто

У райвыканкаме

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 20 лістапада пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях Уладзіміра Васіленкі, найбольш часу было аддадзена разгляду рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстоўвання зямель землекарыстальнікамі, размешчаных на тэрыторыі Карытненскага і Пратасевіцкага сельсаветаў — ходу выканання рашэнняў райвыканкама адпаведна ад 17.08.2011 г. № 16-5 і ад 21.11.2012 г. № 28-40.

Падрабязную інфармацыю па пытанню зрабіла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Наталля Пуліновіч, і пытанняў да яе, як і да многіх уздымаемых з месца — старшыні райсавета Аляксандра Пузіка, начальніка райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Яўгена Ждановіча, кіраўнікоў ДРБУ-199, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, СВК “Калгас “Карытнае” Уладзіміра Князевіча, Сяргея Гатальскага, Барыса Пятровіча і другіх — было шмат: у гэтым напрамку зроблена далёка не ўсё магчымае.

Напрыклад, з 2008 па 2012 год СВК “Калгас “Карытнае” для вядзення сельскай гаспадаркі было перададзена 124,43 гектара невыкарыстоўваемых зямель, якія раней знаходзіліся ў Карытненскім сельвыканкаме. У сельгас-абарот яны ўцягнуты, але за выключэннем часткі  ўчасткаў, перададзеных з вёскі Коханаўка. Гаспадаркай і зараз яшчэ не завершаны работы па рэкультывацыі зямельнага ўчастка плошчай 8 гектараў (былы сад) каля аграгарадка, не прыведзены ў належны выгляд участкі ў Тарасавічах і Дземенке. Кіраўніцтвам калгаса не прыняты меры па ўзворванні і выкарыстанні тэрыторый асобных былых ферм і блізкіх да іх зямель сельгаспрызначэння.

Падобная карціна і ў Пратасевіцкім сельсавеце. Дзеля выкарыстоўвання пустэч за гэты час сельгаспрадпрыемству перадалі 162,94 гектара, але ў справу пайшлі не ўсе — участкі ля Дзераўцоў, Малоціна і Пабокавіч па-ранейшаму “гуляюць”. ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” і цяпер не раскарчаваны сад каля Дражні, не знесены і пахаваны рэшткі былых ферм ля Дражні і Дзераўцоў і г.д.

Сёлета Карытненскім сельвыканкамам падрыхтаваны і перададзены гаспадарцы невыкарыстоўваемыя ўчасткі зямель плошчай 37,88 гектара, Пратасевіцкім — ні аднаго. З распараджэннем жа старшыні райвыканкама ад 8 мая 2013 года наконт зносу старых (пустуючых) дамоў сітуацыя адваротная: на тэрыторыі першага з сельсаветаў яно выканана часткова (не знесены домаўладанні заводам аўтаагрэгатаў і ДРБУ-199), другога — наогул не.

Хапае праблемных момантаў і з міні-палігонамі і пляцоўкамі часовага складзіравання бытавых адыходаў, абкошваннем і чысткай меліярацыйных каналаў, доглядам дарог, збочын і кюветаў, рэгістрацыяй правоў сельгасарганізацый на прадастаўленыя ім плошчы, дакладным выкананнем патрабаванняў па ахове і эфектыўнаму выкарыстоўванню земляў і г.д.

Прынятым рашэннем за хібы ў азначанай рабоце шэраг кіраўнікоў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці і зацверджаны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі, рацыянальным і эфектыўным яе выкарыстанні. I гэта сведчыць, што ў іншых месцах карціна надта розніцца — “праколаў” у нас, да жалю, нават з лішкам. А таму і пастаўленыя задачы па выпраўленні недахопаў тычацца літаральна кожнага.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем