Напярэдадні Дня Незалежнасці мясцовы парк школьных аўтобусаў папоўніўся трыма новымі МАЗ-257S40

Напярэдадні Дня Незалежнасці мясцовы парк школьных аўтобусаў папоўніўся трыма новымі МАЗ-257S40
Напярэдадні Дня Незалежнасці мясцовы парк школьных аўтобусаў папоўніўся трыма новымі МАЗ-257S40
Мадэлі з адпаведнай пазнакай “Дзеці” разлічаны на 31 пасажыра. Усе крэслы, у адрозненне ад звычайных аўтобусаў, забяспечаны рамянямі бяспекі.

Акрамя таго, у салоне ўстаноўлена электронная сістэма пажаратушэння, відэарэгістрацыя, а таксама сістэмы антыблакіроўкі тармажэння і аўтаматычнай рэгуліроўкі слізгання ABS і ASR, што значна павышае бяспеку руху транспартнага сродку ў складаных дарожных умовах.

— Магчымасць атрымаць новую тэхніку прадставілася ў адпаведнасці з дагаворамі фінансавай арэнды (лізінгу), заключанымі паміж галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і ААТ “Прамагралізінг”. Пакуль не магу сказаць, да якіх школ будуць прыпісаны новыя аўтобусы, гэта стане вядома бліжэй да навучальнага года, калі будзе пралічана лагістыка маршрутаў, — падзяліўся тэхнік Міжгаліновага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Асіпо-віцкага раёна Дзяніс Шкут. — Перакананы, што тэхніка якасная і праслужыць нямала гадоў, а юным пасажырам ездзіць за новымі ведамі ў школу будзе камфортна і бяспечна.

Последние новости

Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость