Коратка аб розным

Коратка аб розным

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Жамчужына» 3 ліпеня будзе працаваць з 9 да 21 гадзіны.

Па інфармацыі аддзела землеўпарадкавання райвыканкама, за пяць месяцаў года землякамі набыта па два зямельныя ўчасткі ў горадзе і раёне для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў. Яшчэ 23 чалавекі сталі ўладальнікамі зямельных участкаў для калектыўнага садоўніцтва.

Паслугай часовага прытулку ў крызісным пакоі сёлета скарыстаўся адзін чалавек, які пацярпеў ад дамашняга гвалту. Калі хтосьці аказаўся ў падобным становішчы, неабходна звярнуцца ў раённы цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва або па тэлефоне 56-238.

У намінацыі “Спадчына. Салісты” XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», які праходзіў пад знакам Года міру і стварэння, навучэнка аб’яднання па інтарэсах ЦТДіМ Вольга Бароніна (кіраўнік Таццяна Салі-мон) заваявала Дыплом ІІ ступені.

Сталярны цэх УКП ЖКГ за пяць месяцаў вырабіў 67 кубаметраў піламатэрыялаў, 13 м3 дзвярных і 4 м3 аконных блокаў, 60 м3 шчытоў агароджавых і тры лаўкі.

Работнікамі Градзянскага сельвыканкама сёлета абследавана 17 арганізацый і 342 домаўладанні, на аснове якіх выда-дзена 31 прадпісанне, у тым ліку 17 кіраўнікам. Ліквідавана 15 несанкцыянаваных сметнікаў агульнай пло-шчай 38 кубаметраў. Скошана трава на 2,5 га тэрыторыі агульнага карыстання. Наведзены парадак на васьмі могілках. 17 мест захаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны падтрымліваюцца ў належным стане. Прададзены тры безгаспадарныя дамы, для ліквідацыі шасці сабраны пакет дакументаў.

У рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў-2023 у спаборніцтве па плаванні сярод юнакоў 2007 г.н. і малодшых і дзяўчат 2008 г.н. і малодшых у складзе зборнай каманды Магілёўшчыны выступалі юныя выхаванцы Асіповіцкай ДЮСШ гімназісты Дзмітрый Крэпскі, Валерыя і Лізавета Дамброўскія, навучэнка СШ № 1 Аліна Капейкіна (трэнер Натэла Нанава). Валерыя Дамброў-ская ў плаванні на 100 м брасам заняла другое месца, Лізавета Дамброўская і Аліна Капейкіна ў эстафеце сярод дзяўчат 4х50 метраў у складзе каманды сталі трэцімі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость