Асіповічы: хроніка здарэнняў (19/11/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (19/11/2013)

РАУС

У перыяд з 11 па 17 лістапада зафіксавана рабаўніцтва, згвалтаванне, угон аўтамабіля і самагубства, 2 выпадкі самагонаварэння. Затрыманы дзве асобы, якія ўхіляліся ад выплаты аліментаў.

Вядзецца праверка парушэння эканамічнага заканадаўства — перавозкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей без патрэбных дакументаў.

У ноч на 11 чысло ў лясным масіве каля п. Савецкі непрацуючы 28-гадовы асіпаўчанін, раней судзімы за ўгон аўтатэхнікі, згвалтаваў 25-гадовую жанчыну. Злачынца затрыманы, і ўжо ўстаноўлена, што ў тую ж ноч гвалтаўнік здзейсніў яшчэ адзін сур’ёзны супрацьпраўны ўчынак — угнаў аўтамабіль ВАЗ-21063.

ДАI

Спынена 206 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 50 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 34 пешаходы, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на  адзенні. Адбылося 3 ДТЗ.

12 чысла вадзіцель грузавога аўтамабіля «МАЗ» на шашы Мінск-Гомель каля Верайцоў наехаў на малалітражку «Шкода-Фаварыт», якая рухалася ў спадарожным накірунку. Вадзіцель легкавіка атрымаў цялесныя пашко-джанні і быў шпіталізаваны ў Асіповіцкую ЦРБ. Прычына недарэчнай аварыі — няўважлівасць шафёра «МАЗа».

АДАI нагадвае, што прамаруджваць з заменай зімніх пакрышак больш нельга: ноччу і раніцай праезная частка дарог ужо пакрываецца льдом. Да таго ж вадзіцелям трэба праяўляць максімальную ўвагу і асцярожнасць пры выбары хуткасці руху.

РАНС

12 чысля каля 15 гадзін загарэўся прыватны дом у в. Лапічы. Агнём часткова пашкоджана маёмасць, столь і сцены. У той жа дзень у 19 гадзін адбыўся пажар жылля ў в. Лочын, падчас якога загінуў гаспадар сядзібы — непрацуючы 59-гадовы мужчына.

15 лістапада ў в. Бозак таксама каля 19 гадзін загарэўся і быў практычна знішчаны агнём жылы дом.

IАЖіРС

Складзены 3 пратаколы па фактах незаконнай здабычы 37 кілаграмаў рыбы з сажалак ААТ «Рыбгас «Свіслач», па аднаму пратаколу — за браканьерскую здабычу дзвюх асобін андатры і стварэнне несанкцыянаванага сметніка ў водаахоўнай зоне Асіповіцкага вадасховішча.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем