Таццяна Пінчук ужо 20 гадоў працуе эканамістам у асіповіцкім ДЭУ №73

Таццяна Пінчук ужо 20 гадоў працуе эканамістам у асіповіцкім ДЭУ №73

Справа моцных духам

 

Без добрага эканаміста не абыдзецца ніводная сфера гаспадарчай дзейнасці. Ён ведае моцныя і слабыя бакі арганізацыі, а таму дапамагае прыняць эфектыўныя рашэнні па правільнай расстаноўцы прыярытэтаў.

і вызначэнні мэт. Такую важную прафесію выбрала калісьці і асіпаўчанка Таццяна Пінчук, якая два дзясяткі гадоў вылічвае кірункі развіцця дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 73.

Кар’ера жанчыны на прадпрыемстве, куды яна перайшла з пасады галоўнага бухгалтара Асіповіцкага кансервавага завода, пачалася з дыспетчарскага крэсла і назіранняў за работай іншых спецыялістаў, назапашвання вопыту. Зараз ад уважлівасці і стараннасці Таццяны Мікалаеўны залежаць налічэнне зарплаты, кошт аўтапаслуг і выкарыстання будаўнічай тэхнікі, а разам з імі безліч невялікіх аперацый, якія прыходзіцца выконваць штодзённа.

— Той, хто лічыць абавязкі бухгалтара, эканаміста нецікавымі і нуднымі, проста не спрабаваў паглыбіцца ў свет лічбаў, — усміхаецца спецыяліст. — Гэта не проста сумы ў квітанцыях, накладных і іншых фінансавых дакументах. Усе яны — своеасаблівая мерка чалавечых здольнасцей, магутнасці тэхнікі, адзнака ўзроўню дзейнасці арганізацыі. Таму эканамісту, нібы хірургу, нельга памыляцца: ад таго, наколькі якасна ён выканае сваю работу, залежыць многае са «здароўя» яго прадпрыемства.

Як і ў любой сферы, у прафесіі ёсць свае станоўчыя і адмоўныя бакі. Да плюсаў Таццяна Мікалаеўна адносіць безліч магчымасцяў для самарэалізацыі, бо з дыпломам эканаміста можна ўладкавацца ў любую кампанію, незалежна ад яе профілю, а таксама хутка асвоіць і ў далейшым сумяшчаць у рабоце такія сумежныя напрамкі, як фінансавая аналітыка, бухгалтарскі ўлік, фінансавы аўдыт. Да таго значна павышаюцца ўменні кіраваць уласным бюджэтам і разбірацца ў банкаўскіх прадуктах. Але ж, выбіраючы падобны шлях, трэба быць гатовым да высокай канкурэнцыі, неабходнасці пастаянна ўдасканальваць уласныя веды. І, канечне, ніхто не адмяняў высокага ўзроўню адказнасці.

Як жа ў такой няпростай справе не страціць сябе?

— Сакрэт крыецца ў якасным адпачынку і таленце пакідаць работу на рабоце, — лічыць Таццяна Пінчук. — Нейкага асаблівага хобі ці спосабу абстрагавацца ў мяне няма. Люблю ўзімку пакатацца на лыжах. Шкада толькі, што ў апошнія гады з-за надвор’я такая магчымаць выпадае рэдка.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем