Вёска Лабковіца адзначыла 100-годдзе

Вёска Лабковіца адзначыла 100-годдзе

Планета годных людзей

Вёскі дыхтоўныя, густанаселеныя, з шырокімі вуліцамі, мноствам завулачкаў, грунтоўнымі пабудовамі не закранаюць так эмацыянальна, як маленькія, пра якія асабліва не чутно, бо жменька насельнікаў ціхенька жыве, працуе, не даючы сабе паслаблення, як прывучылі бацькі ды дзяды. Менавіта такая

і Лабковіца – паселішча ў адну вуліцу, якое прытулілася за шырокімі плячамі Вязаўніцы і з замілаваннем паглядае ў сажалку, у якой адлюстроўваецца блакітнае неба і стройныя вербалозіны, што звыкла прычэсваюць над вадой свае доўгія косы.

Вясной вёсачка, як звычайна, ажыла. Тыя, хто калісьці з’ехаў у вялікі свет, з першымі птушкамі прыляцелі ў родныя пенаты, каб садзіць грады, даглядаць сядзібу або проста адпачыць ад гарадскога тлуму. А ў мінулую суботу было тут асабліва шматлюдна: вёска адзначала 100-гадовы юбілей.

На ўрачыстасць сабраліся тыя, хто вырас у Лабковіцы. Прыйшлі і жыхары суседніх населеных пунктаў, жыццё якіх нейкім чынам звязана з паселішчам. Напрыклад, Ніна Новік нарадзілася ў Навасёлках, а яе муж Мікалай — лабковіцкі. Тут стаіць бацькоўская хата Пятра Юзіна і Ніны Сімановіч, якія шануюць памяць родных. Не змаглі не прыехаць Міхаіл і Таццяна Новікі. І хоць такі салідны юбілей, як правіла, прыцягвае ўвагу старэйшых пакаленняў, але было нямала і моладзі. Напрыклад, Святлана і Анастасія Лявіцкія прыехалі з суседняй Вязаўніцы разам з дачушкамі Евай і Дашай.

На фэсце выступіў старшыня сельгас-прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” Валянцін Шкурын. Ён прызнаўся, што з Лабковіцай знаёмы ўжо 47 гадоў: непадалёк вырас, працуе ў мясцовай гаспадарцы на розных пасадах не адзін дзясятак гадоў. Узгадаў аднакласнікаў і сяброў з ліку тутэйшых жыхароў, падзякаваў землякам за павагу да бацькаўшчыны, сумленную працу. Слова браў і старшыня Ліпеньскага сельсавета Уладзімір Раманюк, які адзначыў, што падобныя святы з’ядноўваюць людзей, нацэльваюць на далейшую мірную, стваральную працу.

Ганаровым госцем свята стаў Алег Слука, доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Беларусі. Для ўсіх астатніх ён вучоны, а для жыхароў Лабковіцы — былы сусед, аднавясковец, які і зараз ахвотна пагутарыць з кожным. Алег Георгіевіч увесь час знаходзіўся ў акружэнні землякоў, з якімі было што ўспомніць. На малую радзіму прафесар наведваецца нячаста, але з сябрамі дзяцінства падтрымлівае цесныя стасункі. У сваёй прамове ён назваў Лабковіцу асаблівай планетай, у якой заўсёды жывуць годна, адзначыў, што ў складаны час людзі сем’ямі пайшлі ў партызаны, каб змагацца з фашысцкім рэжымам, падзякаваў сям’і Маслоўскіх, якая стала ініцыятарам і адным з арганізатараў гэтага свята.

Гучала шмат успамінаў. Узгадваліся імёны слаўных выхадцаў з Лабковіцы, ардэнаносцаў, удзельнікаў вайны. Вядучыя расказалі пра тое, што тут калісьці быў свой калгас “Першая пяцігодка”, ушанавалі памяць тых, хто ўжо адыйшоў у іншы свет. Канцэртная праграма, падрыхтаваная Вязаўніцкім сельскім домам культуры, дадала ўсім удзельнікам добрага настрою. А пасля, па добрай вясковай традыцыі, удзельнікі свята накрылі сталы проста на вясковай вуліцы, каб падсілкавацца, павесяліцца і ўспомніць, як ладзілі бяседы ў гады іх маладосці.

 

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем