Сярод населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета, Кляпчаны Мост вылучаецца сваёй назвай.

Сярод населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета, Кляпчаны Мост вылучаецца сваёй назвай.

Незвычайна, па-кляпчанамастоўску

Сярод населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета, Кляпчаны Мост вылучаецца сваёй назвай. Заінтрыгаваныя, вырашылі пашукаць той дзівосны мост, які даў назву вёсцы. Даведаліся, што ў ёй зарэгістраваны толькі два чалавекі, астатнія ўласнікі дамоў толькі калі-нікалі наведваюцца. Дарэчы, за час экскурсіі не сустрэлі ніводнага.

Тры вуліцы, размешчаныя літарай «н», на адной з якіх 15, на другой восем, на трэцяй сем дамоў — вось і ўвесь Кляпчаны Мост. Праехаўшы па цэнтральнай вуліцы з аднайменнай назвай, убачылі старэнькія хаты, пахіленыя гаспадарчыя пабудовы з зарослымі хмызам падворкамі — выгляд зусім нежылы. Большага аптымізму не ўсяліла і Кароткая вуліца. Хацелася ўжо завярнуць назад, але па журналісцкай звычцы вырашылі зазірнуць у самы аддалены куток вёскі, ахінуты лесам.

А паглядзець там было што. Кароценькая вуліца, парослая дзёрнам, але акуратна пакошаная, упіралася ў лясны гушчар. Абапал падворкі — адзін аднаго цікавейшы. Нібы на мультыплікацыйную здымачную пляцоўку трапілі! Размаляваныя фасады дамоў, альтанка-карабель, фігуркі буслоў, парсючкоў, штучныя грыбы і кветкі. Дзіцячыя горкі, арэлі і розныя забаўкі для дзяцей. На частаколе колішнія чыгуны з гарлачамі побач з якімі… каска, стылізаваная пад божую кароўку, а знізу — сучасная альпійская горка. Размаляваны казачнымі персанажамі калодзеж стварае ілюзію таго, што ім да цяперашняга часу карыстаюцца, пакуль добра не прыгледзішся: калаўрота няма, затое побач, у складзенай з каменю тумбы з лавай, віднеецца кранік, напэўна гаспадары ўжываюць артэзіянскую вадзіцу. І такі вось дызайн назіраецца на ўсёй гэтай частцы Кляпчанага Маста. Дзівацкае суседства: рамантычны веласіпед з напоўненым кветкамі кошыкам, побач — указальнік на Маскву, Берлін і чамусьці Амстэрдам; калекцыя матылькоў і вогнетушыцель; вясёлае сонейка і самаробная груша для боксу; ступа Бабы Ягі і строгі надпіс “Курэнне забаронена”…

Парадавала запрашэнне ў Кляпчаны Мост, толькі чамусьці яно напісана па-англійску, затое на лазні шыльда абвяшчае “Банька клепчанская” ўжо на рускай мове. На альтанцы — прызнанне ў любві да нашай краіны, а непадалёк — дзяржаўная сімволіка.

Дачная эклектыка прыцягвае да сябе ўвагу, адназначна стварае добры настрой, а яшчэ і сведчыць аб тым, што людзі, якія тут бавяць вольны час, — з добрым пачуццём гумару, любяць мясцовую прыроду і не могуць сядзець без справы нават у водпуску.

І хоць моста — ні з клёпкамі, ні без іх, — безумоўна ж, мы тут не знайшлі, але ніколькі аб тым не пашкадавалі.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем