Гарадскі пляж — адзінае месца ў раёне, дзе землякі могуць купацца, не парушаючы правілаў адпачынку на вадаёмах.

Гарадскі пляж — адзінае месца ў раёне, дзе землякі могуць купацца, не парушаючы правілаў адпачынку на вадаёмах.

Гарадскі пляж — адзінае месца ў раёне, дзе землякі могуць купацца, не парушаючы правілаў адпачынку на вадаёмах. Так што ў спёку тут заўсёды людна. Сёлета пляжны сезон пачаўся пазней, чым звычайна, але для адпачываючых усё неабходнае тут у наяўнасці: вада ачышчана ад рэшткаў расліннасці, падсыпаны пясок на пляжы, абазначана зона для купання дзяцей, адрамантаваны кабінкі для пераапранання, дзяжураць ратавальнікі. Воддаль, але досыць зручна, знаходзіцца грамадская прыбіральня. У адрас апошняй хацелася б выказаць адну заўвагу.

Знайсці “месца грамадскага карыстання” нескладана, кірунак да яго пазначаны ўказальнікамі. Але ж каб туды патрапіць, давядзецца перайсці праз дарогу, на якой часам бывае даволі напружаны рух аўтамабіляў. Толькі тут няма пешаходнага пераходу, і вадзіцелі аўтамабіляў маюць поўнае права ехаць уздоўж пляжа не збаўляючы хуткасці. Як здаецца, адсутнасць прыярытэту ў пешаходаў у дадзеным выпадку стварае пэўную пагрозу дарожнай бяспецы, асабліва для дзяцей і падлеткаў, якія самастойна наведваюць пляж і, шчыра кажучы, не заўсёды ўважліва вядуць сябе на дарозе. Ці не перабольшвае раёнка праблему, пацікавімся ў Дзяржаўтаінспекцыі.

 

Последние новости

Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Геолокация и интернет-банкинг: что изменится для клиентов с 1 июля

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков Зодиака

17 июня 2026
Читать новость
Образование

В ГЦК «Ровесник» чествовали лучших выпускников Осиповичского района

16 июня 2026
Читать новость
Культура

Ольга Борискевич представила в Осиповичах документальный фильм «Близнецы Освенцима»

16 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем