Прываблівы выгляд вуліцам і добры настрой жыхарам ствараюць элементы азелянення і, у першую чаргу, кветкі. Камунальнікі высаджваюць іх штогод у розных кропках горада.

Прываблівы выгляд вуліцам і добры настрой жыхарам ствараюць элементы азелянення і, у першую чаргу, кветкі. Камунальнікі высаджваюць іх штогод у розных кропках горада.

Аксаміткі зноў цвітуць

Прываблівы выгляд вуліцам і добры настрой жыхарам ствараюць элементы азелянення і, у першую чаргу, кветкі. Камунальнікі высаджваюць іх штогод у розных кропках горада.

Што ж новага яны рыхтуюць сёлета, пацікавіліся ў майстра УКП ЖКГ Людмілы Бань.

— Закуплена 47 ваз, якія будзем размяшчаць на парэнчах будынкаў, слупах, — расказвае спецыяліст. — Плануем стварыць дзве новыя клумбы: на вуліцы Чарняхоўскага, а таксама перакрыжаванні Рабоча-Сялянскай з Сацыялістычнай. І ўсе астатнія клумбы, безумоўна, застаюцца на звыклых месцах. Кветкі высаджваем розныя. Эксперыментуем і з новымі культурамі, але перавагу аддаём звыклым петуніям, аксаміткам і сальвіям.

Сёлетняе надвор’е дадае складанасцей. У маі і першай палове чэрвеня амаль не было дажджоў, таму даводзілася рэгулярна паліваць пасадкі.

А займаецца ландшафтным дызайнам усяго горада восем рабочых па комплекснай уборцы і ўтрымані домаўладанняў. Зараз да іх падключылася брыгада з пяці школьнікаў, якія разам з дарослымі займаюцца праполкай, навядзеннем парадку ў парку. Такімі невялікімі сіламі, безумоўна, каля кожнага дома разбіць і даглядець клумбу немагчыма. Аб гэтым неабходна памятаць усім і, калі ёсць жаданне бачыць горад прыгожым, да азелянення трэба далучацца. Няхай нават і каля ўласнага дома.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем