Маёр Раманюк усюды паспявае!

Маёр Раманюк усюды паспявае!

17 лістапада — Дзень участковых інспектараў міліцыі

111

Маёр міліцыі Уладзімір Раманюк — вопытны работнік. Больш за дваццаць гадоў служыць у органах унутраных спраў, у тым ліку звыш дзесяці — у раённым аддзеле    ўчастковым інспектарам. Абслугоўвае тэрыторыю Вяззеўскага сельсавета — а гэта 21 населены пункт, дзе пражываюць больш за 2 тысячы чалавек і знаходзяцца буйныя арганізацыі — СВК “Калгас “Авангард” і ААТ “Рыбгас “Свіслач”, Вязскае і Брыцалавіцкае лясніцтвы, 6 садовых таварыстваў, 3 сельскія Дамы культуры, 2 ФАПы, школа і дзіцячы сад.

У дадатак служыць на варце парадку і ў Ліпенскім сельсавеце — пакуль месца ўчастковага тут вакантнае, таму даводзіцца “прыкрываць” некамплект. Адным словам, працаваць Раманюку прыходзіцца ў высокім тэмпе.

Участковы міліцыянер, можна сказаць, універсальны спецыяліст, у якога няма адной накіраванасці ў рабоце: усё, што датычыцца ўчастка, датычыцца і самога інспектара. Раманюк лічыць, што галоўнае ў яго справе — прафілактыка. Тут нібы ў медыцыне: лягчэй папярэдзіць хваробу, чым яе лячыць. Таму Уладзімір — часты госць ва ўстановах адукацыі, рабочых калектывах, дамах, дзе пражываюць абавязаныя асобы, і сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Размовы з участковым, безумоўна, дапамагаюць крымінагеннай статыстыцы выглядаць лепш. Напрыклад, у сельсавеце няма дзяцей, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Працаваць з дарослымі, канешне, цяжэй, тым больш — з незаконапаслухмянымі. Але і тут участковы спраўляецца. Сакрэт у індывідуальным падыходзе: камусьці патрэбна па-добраму растлумачыць, а на кагосьці і голас павысіць. Яшчэ Раманюк удзельнічае ў рэйдах, якія арганізуюць зацікаўленыя інстанцыі з мэтай выяўлення розных правапарушэнняў, напрыклад, браканьерства. Такія мерапрыемствы надзвычай небяспечныя: у злачынцаў, як правіла, ёсць зброя, якую ў любы момант могуць выкарыстаць супраць прадстаўнікоў закона. Прыбывае інспектар і ў складзе следча-аператыўнай групы на месца злачынства — без яго следству не абысціся, бо многае ведае пра людзей, якія пражываюць на ўчастку, а значыць, валодае цэннай інфармацыяй. I гэта далёка не ўся работа, якую выконвае ўчастковы.

Вось што гаворыць пра падначаленага першы намеснік начальніка РАУС Уладзімір Рыжанкоў:

Работа ўчастковых інспектараў, а іх у нас роўна два дзясяткі, вельмі складаная — далёка не кожны можа справіцца з ёй. Таму людзі, якія займаюцца гэтай справай, заўсёды маюць такія чалавечыя якасці, якія цэняцца ў любой сферы. Раманюк жаадзін з лепшых супрацоўнікаў РАУС. Калісьці Вяззеўскі сельсавет лічыўся самым праблемным. Уладзімір здолеў выправіць сітуацыю, нават званкі адтуль удзяжурку” паступаюць параўнальна рэдканасельніцтва ведае свайго ўчастковага і пры неабходнасці звязваецца непасрэдна з ім. А яшчэ ёнвыдатны настаўнік. У аддзеле ведаюць: калі ўзяўся курыраваць маладога работніка, з таго будзе толк. Участковывыхаваў” больш дзясятка навічкоў, сёння яны маюць добрыя характарыстыкі, а некаторыя нават далёка пайшлі па кар’ернай лесвіцы і займаюць высокія пасады.

Дарэчы, Уладзімір Раманюк не толькі цэнны супрацоўнік, але і добры сем’янін. Мае чатырох дзяцей. Трымае гаспадарку. I з усім спраўляецца, усюды паспявае.

Тамара ГОРЛАЧ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость