Ужо праз лічаныя тыдні маёй роднай вёсцы Лабковіца спаўняецца сто гадоў.

Ужо праз лічаныя тыдні маёй роднай вёсцы Лабковіца спаўняецца сто гадоў.

Лабковіца — лёсу майго ваколіца

Ужо праз лічаныя тыдні маёй роднай вёсцы Лабковіца спаўняецца сто гадоў. Узнікла яна ў складаны і трагічны для ўсёй савецкай краіны і Беларусі час. Нядаўна скончылася грамадзянская вайна, якая нанесла велізарныя разбурэнні. Акрамя таго, палова беларускай тэрыторыі перайшла пад уладу буржуазнай Польшчы.

Аднак пасля кожнай вайны наступае мір. Беларусы пачалі ўладкоўваць сваё жыццё. У вёсцы Вязаўніца, адкуль былі першыя пасяленцы ў Лабковіцу, зямлі не хапала. Хаты стаялі, як кажуць “страха ў страху”,

і палоскі зямлі са стварэннем кожнай новай сям’і станавіліся ўсё вузейшымі. Мясцовая ўлада вырашыла надзяліць зямлёй шматдзетныя сем’і і салдат, што вярнуліся з Чырвонай Арміі. Зямельныя ўчасткі адмерылі

на новым месцы, на ўзгорку каля лесу, які і называўся Лабковіца. Гэта азначае “ўзвышша, пагорак, лабок”.

Айцы-заснавальнікі

Месца для новай вёскі вы-бралі прыгожае. Лабковіцу акаймоўвае невялікая рачулка, а з другога боку яна саграваецца магутным лесам. Размяшчэнне вёскі было спланавана каля так званага Кацярынінскага шляху — колішняга паштовага тракту, які ішоў ад Пецярбурга праз Чэрвень да Чорнага мора.

Першымі пасяленцамі былі Якаў Фёдаравіч Дзівак, былы матрос Балтыйскага флоту, удзель-нік грамадзянскай вайны, з сям’ёй, у якой на той час налічвалася чацвёра дзяцей.

Праз вуліцу пасяліўся Захар Якаўлевіч Слука, які меў пяцёра малых дзяцей. Навасёлы мясці-ліся побач, бо сумеснымі намаганнямі лягчэй асталёўвацца на яшчэ неабжытым месцы.

З кожным годам Лабковіца прырастала новымі пасяленцамі. Пабудавалі сядзібы Нічыпар Немец, Мікалай Прохараў, Васіль Мычко, Сцяпан Баразна.

Напрыканцы дваццатых гадоў у Лабковіцы мелася ўжо 17 гаспадарак. Калі ў вёсцы стварылі калгас “Першая пяцігодка”, яго членамі сталі ўсе вяскоўцы. А ўзначаліў гаспадарку Сава Савіч Пятроў.

Наша вёска стала суб’ектам сацыялістычнай эканомікі і рэалі-зацыі палітыкі савецкай краіны.

Акрамя дарослага насель-ніцтва, на той час у кожнай сям’і было не менш двух юнакоў і дзяўчат, якія сталі моцнай апорай для бацькоў. Такім чынам працоўная здольнасць калектыўнай гаспадаркі была значнай і эфектыўнай. Для калгаса “Першая пяцігодка” адвялі навакольныя пасяўныя землі і сенакосныя плошчы. Была створана жывёлагадоўчая ферма, набываўся гаспадарчы інвентар, паступова назапашваўся агратэхнічны вопыт і вопыт арганізацыі калектыўнай працы.

Жыццё лабковіцкіх сялян будавалася на аснове савецкай рэчаіснасці. Дарослыя жыхары былі забяспечаны працай. Дзеці вучыліся ў школе ў вёсцы Вязаўніца. Усе атрымалі законнае права ўдзельнічаць у выбарах органаў улады ад сельскага да Вярхоўнага Савета СССР. Юнакі і дзяўчаты ўступалі ў камсамол, а палітычна адукаваныя члены калгаса маглі быць прыняты ў рады бальшавіцкай партыі.

Разам у радасці і смутку

Жыццё людзей у нашай вёсцы стала набываць новыя, адпавядаючыя вірліваму часу асаб-лівасці. Мясцовая савецкая ўлада была набліжана да клопатаў людзей. Ліквідавалася непісьменнасць, сялянам сталі прыходзіць газеты і часопісы, камсамольцы арганізоўвалі, як тады гаварылася, грамадскія “чыткі газет”, выступленні мастацкай сама-дзейнасці.

На практыцы ажыццяўлялася палітыка дзяржавы па рэалізацыі правоў чалавека. У сувязі з гэтым, адзначым паказальны факт. Калі ў трыццатыя гады праявіліся супярэчлівыя палітычныя абставіны, Лабковіцу арышты і судовыя праследаванні не закранулі. Гэта, у першую чаргу, тлумачыцца тым, што мае землякі самааддана працавалі, выхоўвалі сваіх дзяцей, уносілі пасільны ўклад у развіццё эканомікі рэспублікі.

А галоўным было тое, што яны здружыліся, сталі блізкімі людзьмі, сямейнымі парамі, парадніліся хрышчэннем дзяцей, кумаўством і г.д. Напружаным жыццём, побытам, працай вёска была знітавана ў адзіную сям’ю.

Цяжкія часы выпрабаванняў прыйшлі з фінска-савецкай, а потым Вялікай Айчыннай вайной. Многія сейбіты, якія ўсё жыццё рабілі адну святую справу — спраўлялі хлебны каравай, сталі салдатамі і ўзялі ў рукі зброю.

У чэрвені 1941 г. былі мабілі-заваны ўсе тутэйшыя мужчыны прызыўнога ўзросту. Праўда, адправіць на фронт іх не ўдалося. Асіповіцкі ваенкамат накіраваў мабілізаваных ў Слуцк, але сфарміраваць воінскія падраздзяленні там не ўдалося, бо горад захапілі фашысты.

Многія жыхары Лабковіцы пайшлі ў партызанскія атрады, некаторыя цэлымі сем’ямі. Сярод іх Мікалай Прохараў і два яго сыны — Іван і Пятро. Партызан Пятро Прохараў загінуў у адной з аперацый народных мсціўцаў.

У атрадзе “За Савецкую Беларусь” змагаліся з ворагам Якаў Дзівак, яго сын Аляксандр і дачка Кацярына. Маладая настаўніца-партызанка Кацярына Дзівак памерла ад тыфу ў 1943 годзе. Якаў Дзівак узнагароджаны медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” другой ступені, а камандзір роты партызанскага атрада Аляксандр Дзівак — медалём “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” першай ступені.

Лабковіца знаходзіцца каля самага лесу, і вяскоўцы як маглі дапамагалі ўдзельнікам супра-ціўлення. Таму ў студзені 1942 года карнікі спалілі нашы хаты. Слава Богу, ніхто з жанчын і дзяцей не загінуў, бо нямецкі салдат папярэдзіў людзей аб пагрозе.

Мой бацька, Георгій Захаравіч Слука ваяваў на савецка-фінскім фронце, а ў час Вялікай Айчыннай вайны з баямі дайшоў да Усходняй Прусіі і вызваляў Кёнігсберг. Узнагароджаны медалямі “За взятие Кенигсберга” і “За отвагу”. На розных франтах ваявалі Сава Пятроў, Мітрафан Слука, Аляксандр Дзівак, Іван Прохараў, Ілля Дзівак. Радавы Максім Слука вызваляў Прагу 8 мая 1945 года і быў цяжка паранены. Без перабольшання скажам, што насельніцтва Лабковіцы разам з усім савецкім народам ваявала за сваю свабоду.

Другое нараджэнне

Вайна знішчыла Лабковіцу і адняла жыццё ў многіх яе жыхароў. Разам з вызваленнем ад акупацыі прыйшоў мір, а таксама, на жаль, голад і галеча, непазбежныя спадарожнікі існавання на папялішчы. Аднак ва ўсіх людзей была моцная на- дзея на аднаўленне, і яны рашуча ўзяліся за справу. Так што другое нараджэнне вёскі пачалося ў 1944-1945 гадах.

Было цяжка, але будаваліся новыя дамы, гаспадарчыя будынкі, аднаўлялася калгасная маёмасць. У вёсцы Вязаўніца зноў адкрылася сямігадовая школа, усе дзеці пачалі вучыцца. Бывала, што ў адным класе займаліся вучні рознага ўзросту, таму што ў час акупацыі школа была за-крыта.

У Лабковіцы паступова наладжвалася гаспадарчае, сацыяльнае і культурнае жыццё. Мацнелі грамадская і прыватныя гаспадаркі. У канцы саракавых гадоў адбылося ўзбуйненне гаспадарак, і наш калгас быў далучаны да калгаса “Чырвоны сцяг” вёскі Вязаўніца. Машынна-трактарныя станцыі (МТС) сталі аб-слугоўваць калгасы і пастаўляць тэхніку для апрацоўкі зямлі і ўборкі ўраджаю. Памятаю, як з задавальненнем сустракалі калгаснікі той дзень, калі па дарозе з Ліпеня, дзе была МТС, рушыла калона трактароў. Гэта быў пачатак новай вясны, пасяўной і чарговы крок да лепшага жыцця.

На ўзлёце

Зноў у Лабковіцы сталі з’ўляцца новыя сем’і. У сярэдзіне пяцідзясятых гадоў у вёсцы быў 21 двор. Правялі радыё, электрычнасць — адразу ад калгаснай электрастанцыі, а потым ад Вяззеўскай ГЭС. На пачатку шасцідзясятых у вёсцы з’явіліся першыя тэлевізары.

Моладзь заканчвала сямігодку ў Вязаўніцы. Жадаючыя прадоўжыць вучобу паступалі ў Ліпеньскую сярэднюю школу, якая славілася высокай якасцю адукацыі. Адным з першых юнакоў з Лабковіцы скончыў гэтую школу Васіль Канонік, які потым стаў ваенным лётчыкам.

Пасля адмены платы за навучанне ў сярэдняй школе ў 1956 годзе амаль усе выпускнікі Вязаўніцкай сямігодкі, у якую хадзілі дзеці і з Лабковіцы, працягвалі вучобу ў Ліпені. Сярод іх быў і аўтар гэтага матэрыяла. Я закончыў дзесяць класаў Ліпеньскай школы ў 1958 годзе.

Жыццё ў вёсцы ў выніку напружанай працы сяльчан паступова паляпшалася. У 60-я гады калгас “Чырвоны сцяг” стаў досыць заможнай гаспадаркай. Пачалася выплата пенсій калгаснікам, замест налічэння праца-дзён людзі сталі атрымліваць заробак грашыма. Гаспадарка мела ўласны ільнозавод, які прыносіў добры прыбытак. Працаваў пункт перапрацоўкі малака, быў адкрыты фельчарска-акушэрскі пункт, абсталяваны Дом культуры. З’явілася свая тэхніка: аўтамабілі, трактары, сельгасмашыны. Былі створаны камсамольская і партыйная арганізацыі, у калгасе працавалі адукаваныя вопытныя спецыялісты.

Нават аблічча вёскі змянілася і ўпрыгожылася. Мала хто цяпер памятае, што недзе ў пачатку шасцідзясятых гадоў Лабковіца, па рашэнні праўлення калгаса, была перапланіравана. Замест вузкай, толькі праехаць падводзе, вулачкі атрымалася шырокая прыгожая вуліца з акуратнымі агароджамі, садамі і кустамі бэзу ў кожным двары. А дзесьці напачатку сямідзясятых гадоў на ёй паклалі асфальт.

Пра вялікае перасяленне, захаванне памяці

і надзею на адраджэнне

Аднак у той жа час моладзь Лабковіцы “паехала ў свет”. Хто жадаў, тады меў мноства магчымасцей, каб рэалізаваць сваю мару аб перамене месца жыхарства. Гэта была агульнадзяржаўная тэндэнцыя: гарадам, прамысловасці, вялікім будоўлям, асваенню цалінных зямель — усюды былі патрэбны новыя рабочыя рукі. Міграцыя насельніцтва ў першую чаргу паўплывала на невялікія вёскі. І хаця Лабковіца ўтрымалася ад поўнага знікнення, яна страціла жыва-творную сілу аднаўлення. Цяпер малых дзяцей у Лабковіцы няма. Ды і жыхароў можна пералічыць па пальцах адной рукі.

Ахоўнікам гісторыі нашай вёскі можна лічыць Сяргея Маслоўскага, які прадаўжае традыцыі свайго бацькі Канстанціна — адметнага музыканта-баяніста, які шмат гадоў вясяліў моладзь у Вязаўніцкім Доме культуры. Зараз Сяргей Маслоўскі з’яўляецца ўдзельнікам ансамбля “Чыстыя крыніцы”. Значыць, голас Лабковіцы яшчэ звонка гучыць.

Заўважым асаблівую акалічнасць: сын Сяргея Маслоў-скага Ігар, выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта — першы і адзіны жыхар Лабковіцы, які нарадзіўся ў ХХI стагоддзі.

Шкада, што праз сто гадоў наша вёска збяднела людзьмі. Суцяшэннем можа быць хіба тое, што нямала землякоў можна сустрэць у розных краінах постсавецкай прасторы, у Еўропе, Азіі і нават за акіянам. Напры-клад, Мікалай Шаўчонак, якога ў раёне ведаюць як былога шматгадовага начальніка раёна электрасетак, цяпер жыве ў ЗША ў штаце Арызона. Пры-блізны падлік паказвае, што з Лабковіцы за ўвесь час яе існавання выйшла больш за 400 чалавек. А ў тых, хто жыве ў розных кутках свету, заўсёды ў сэрцы свеціць, саграваючы, агеньчык малой радзімы.

Аднак ёсць яшчэ пэўная на-дзея трэцяга адраджэння Лабковіцы. У грамадстве выспявае неабходнасць наблізіцца да прыроднага наваколля, і многія гараджане імкнуцца да сваіх родных мясцін. У Лабковіцы таксама становіцца больш людна. Сыны і ўнукі ветэрана вайны Максіма Слукі аднавілі бацькоўскі дом. Некалькі сядзіб пабудаваны жыхарамі райцэнтра, ёсць будынкі летніх дач…

Такое прыгожае месца на беразе цудоўнага возера пад сцяной вялікага і чароўнага лесу, з сучаснымі камунікацыямі, упэўнены, стане запатрабаваным. Наша родная Лабковіца будзе жыць у ХХI стагоддзі на радасць людзям.

Алег СЛУКА,

доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат прэміі Саюза журналістаў Беларусі.

 

Последние новости

Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Память во имя будущего: в Осиповичском районе прошел единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичском районе спасатели помогли грибнику вернуться домой

18 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 18 июня для всех знаков Зодиака

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем