ЗНАЁМЦЕСЯ: начальнік Асіповіцкага аддзела Упраўлення следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Аляксандр Iванавіч ДРУЗIК
Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Барысаве, тут жа скончыў школу і аўтатранспартны тэхнікум. Пасля паступіў у Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, таксама завочна скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў.
Доўгі час нёс службу ў родным горадзе. Працаваў участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх, следчым, начальнікам папярэдняга расследавання ў аддзеле ўнутраных спраў, начальнікам следчага аддзялення Бабруйскага міжрайаддзела органаў фінансавых расследаванняў і следчым па асабліва важных справах у РАУС. 15 кастрычніка ўзначаліў наш аддзел Упраўлення следчага камітэта.
Друзік прызнаецца, што не адразу адважыўся перайсці на новую пасаду ў іншым горадзе, але вырашыў усё ж паспрабаваць. Нельга сказаць, што ў Асіповічах яго чакала цёплае месца: кадраў не хапае, таму нагрузка на тутэйшых следчых значная. Ды і спецыфіка раёна адрозніваецца ад Бабруйскага. Напрыклад, здзівіла Аляксандра вялікая лічба па статыстыцы пьяных за рулём — у Бабруйску такіх значна менш.
Гаворыць, што да Асіповіч цалкам не прызвычаіўся — мала часу прайшло, але падабаюцца тутэйшыя людзі, з якімі ўжо прыходзілася стасавацца.
Таксама лічыць, што няпоўны штат у аддзеле — праблема вырашальная. Ды і даўно пераканаўся: на якасць працы ўплываюць у першую чаргу адносіны да яе, а не колькасць работнікаў. Новы начальнік якраз задаволены давераным калектывам.
Калі прыступіў да работы, адразу звярнуў увагу на матэрыяльную базу. Ужо заказана неабходнае для следчых тэхнічнае абсталяванне. У планах — рамонт памяшкання, куды аддзел не так даўно пераехаў.
Ён жанаты, мае дзвюх дачок і не выключае пераезд сям’і да нас.
Вольны час звычайна прысвячае жонцы і дзецям.
