Дакладны адказ на гэтае пытанне ведае жыхар вёскі Цэль Дзяніс Доўнар. Ён працуе ў сталічнай кампаніі — ААТ “Ю-Сан колд”, якая займаецца вырошчваннем лёду.

Дакладны адказ на гэтае пытанне ведае жыхар вёскі Цэль Дзяніс Доўнар. Ён працуе ў сталічнай кампаніі — ААТ “Ю-Сан колд”, якая займаецца вырошчваннем лёду.

Ці складана ўтаймаваць лёд?

Дакладны адказ на гэтае пытанне ведае жыхар вёскі Цэль Дзяніс Доўнар. Ён працуе ў сталічнай кампаніі — ААТ “Ю-Сан колд”, якая займаецца вырошчваннем лёду.

— Першапачатковая прафесія ніяк не звязана з творчасцю, — расказвае мужчына. — Пасля школы вучыўся на майстра апрацовачных работ. А так як сфера маніпуляцый з лёдам у нашай краіне яшчэ толькі пачынае развівацца, то зараз ніякай спецыяльнасці няма. Жартуючы, мы з калегамі завём сябе каралямі ледзянога царства.

— Як патрапілі на такую незвычайную «пасаду»?

— Доўгі час працую ў службе бяспекі начных ўстаноў. Гаспадар адной з іх прапанаваў паспрабаваць свае сілы ў апрацоўцы лёду. Ідэя была цікавая, новая, ды і рызыка — справа высакародная. Таму згадзіўся, і ў кампаніі ўжо некалькі гадоў.

— На каго разлічана прадукцыя?

— Мы прапаноўваем лёд, які падыходзіць як для бараў, рэстаранаў, кропак хуткага харчавання, так і для больш сур’ёзных задач, такіх як выкарыстанне ў мед-установах ці для вырабу ледзяных скульптур. Пастаўляеццца наш лёд і ў звычайныя сталічныя крамы для ахалоджвання прадукцыі і на продаж у розніцу. Калі казаць пра сярэднестатыстычнага кліента кампаніі, можна вылучыць дзве катэгорыі: сур’ёзныя бізнесмены — аматары якаснай прадукцыі і крэатыўныя, творчыя персоны, якія, жадаючы здзівіць, замаўляюць ледзяныя скульптуры рознага памеру і афармлення.

— З чаго складаецца ваш працоўны дзень?

— Увесь працэс пачынаецца з вырошчвання глыбы лёду. Здаецца, што можа быць складанага? Запоўніў вадой вялізную форму, змясціў яе ў маразільную камеру — і ўсё! Аднак прамысловае атрыманне лёду не параўнаць са звычным замарожваннем вадкасці. У нашым выпадку выкарыстоўваецца спецыяльнае абсталяванне. Яно дапамагае дасягнуць ідэальнай празрыстасці глыбы без паветраных бурбалак. Пасля прыступаем да работы. Складанасць такога занятку заключаецца ў вялікай вазе лёду.

— Ці былі ў вашай практыцы адметныя вырабы?

— Самы маленькі і незвычайны — кубік лёду для кактэйлю з замарожаным QR-кодам старонак віноўніка ўрачыстасці ў сацыяльных сетках. Сярод вялікіх праектаў — памяшканне з блокаў лёду для прамога эфіру вядомага беларускага ютубера Улада А4.

— Нягледзячы на значныя фізічныя затраты, такі від дзейнасці ўсё ж такі можна лічыць творчасцю…

— Працуем строга па заказу, але так, кожная работа поўнасцю залежыць ад крэатыўнасці і межаў уяўлення, бо канкрэтнага эскізу ніхто не дае, карыстаемся толькі пажаданнямі заказчыка.

— Згадзіліся б памяняць прафесію?

— Выключна для таго, каб паспрабаваць сябе ў яшчэ якой-небудзь менш цікавай сферы. Аднак зараз работа, калектыў і атмасфера ў ім мяне поўнасцю задавальняе.

 

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем