Фолк-мадэрн калектыў “Пералёўцы” гарадскога цэнтра культуры “Ровесник” прадставіў Беларусь у XXIV Міжнародным фальклорным свяце “Троіцкія карагоды ў Арлоўскім палессі”, якое прайшло ў сяле Льгоў Хатынецкага раёна Арлоўскай вобласці Расіі.

Творчасць без межаў

Мерапрыемства з’яўляецца неад’емнай часткай захавання і адраджэння традыцыйнай народнай культуры Арлоўскага краю і Бірузовага кольца Расіі, адным з найпрыгажэйшых праваслаўных святаў, якое адзначаецца на Арлоўшчыне ўжо больш за 20 гадоў. Сёлета Льгоў сабраў лепшыя народныя калектывы Арлоўскай вобласці, а таксама Бранскай, Курскай, Калужскай, Маскоўскай абласцей, Луганскай і Данецкай Народных Рэспублік .

— Каб патрапіць на гэты фэст, трэба было прайсці строгі адбор і вызначыцца сярод некалькіх дзясяткаў іншых, не менш таленавітых прэтэндэнтаў, — расказвае кіраўнік калектыва Алена Грышановіч. — Таму вельмі прыемна, што “Пералёўцы” сталі лепшымі і павезлі ў Расію паўгадзінную канцэртную праграму.

Акрамя дэманстрацыі творчых здабыткаў, беларуская дэлегацыя мела магчымасць паназіраць за выступленнямі калектываў братэрскай краіны, пазнаёміцца з гісторыяй мясцовасці і прывезці шыкоўныя сувеніры. Увогуле, гасцей “Троіцкіх карагодаў” чакала насычаная культурная праграма: сялянскія падворкі з пачастункамі, разнастайныя выставы, спартыўна-забаўляльныя гульні, катанне на конях, знаёмства з казачым побытам, тэатралізаваныя прадстаўленні і жартаўлівы «флэшмоб» — засолка самай вялізнай бочкі агуркоў.

— Апагеем мерапрыемства стала ваджэнне знакамітых карагодаў, у якіх нам пашчасціла ўдзельнічаць, — дадае мастацкі кіраўнік цэнтра Вячаслаў Кілбас. — Аднак, гэта не быў звычны нам круг. Рад людзей пастаянна мяняў напрамак, вымалёўваючы разнастайныя фігуры. Па словах гіда, штогод карагоды збіраюць да пяцісот чалавек.

Вынікам паездкі стаў дыплом удзельніка і Падзячны ліст ад кіраўніка дэпартамента культуры Арлоўскай вобласці Наталлі Георгіевай.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем