Новай справы не трэба баяцца, упэўнены Аляксандр Сячко

Новай справы не трэба баяцца, упэўнены Аляксандр Сячко

Падворак з клубнічным водарам

Новай справы не трэба баяцца, упэўнены Аляксандр Сячко

Аляксандр па спецыяльнасці тэхнік-механік, але некалькі гадоў таму перайшоў на самазанятасць і стаў аказваць насельніцтву паслугі па пакосе травы і колцы дроў.

І хоць жыве ён у горадзе, але даўно марыў пра дамок у вёсцы. Два гады таму мара здзейснілася, і сям’я Сячко набыла домаўладанне ў Дварку. Канечне, домаўладаннем на той час яго назваць было цяжка, бо гэта была закінутая хаціна і агарод, зарослы маладымі дрэвамі ды хмызняком. Парадак там, безумоўна, навялі хутка — падворак зараз выглядае даволі прыстойна, а заадно і агарод разбілі. Толькі вырошчваць на ім сталі не традыцыйную бульбу.

Аляксандр даўно выношваў план заняцца развядзеннем клубніц, каб ягадамі, якія любіць з дзяцінства, можна было накарміць не толькі сваю сям’ю. Пазнаёміўся з новай для сябе справай з дапамогай інтэрнету. Нягледзячы на грунтоўную тэарэтычную базу, шмат ведаў набываецца і на ўласным вопыце, шляхам спроб і памылак, запэўнівае суразмоўца.

Новай справай заняўся толькі летась, але ўжо і зараз уражвае яго клубнічны гадавальнік. Дзве агромністыя цяпліцы засаджаны роўненькімі радамі ладных дагледжаных кустоў, кожны з якіх аблеплены буйнымі, важкімі ягадамі, што толькі пачынаюць чырванець. Масавае выспяванне пачнецца ўжо хутка.

А папярэднічала гэтаму шматдзённая карпатлівая праца па ўзвядзенні цяпліц, набыцці і высадцы пасадачнага матэрыялу з выкарыстаннем спецыяльных агратэхналогій, догляд за кожным кустом. Зімой Аляксандр наведваўся на дачу амаль штодзённа. Сачыў за станам градак, часам прапальваў печы, каб снег на даху не збіраўся. А з пачаткам вясны і наогул работа закіпела. Падтрыманне адпаведнага тэмпературнага рэжыму, догляд міжраддзяў, адвядзенне з іх лішняй вадкасці, а затым паліў, падразанне вусоў.

— Аднаму справіцца было б цяжка, — дзеліцца пачынаючы ягадавод. — Усе родныя памагаюць. Старонніх работнікаў прыцягваць пакуль нельга.

Гэта стане магчымым, толькі калі справа пойдзе добра і гаспадар аформіць прадпрымальніцтва. Тады можна будзе набыць і кавалак зямлі, які знаходзіцца за межамі яго сядзібы, каб устанавіць яшчэ пару цяпліц. Ён упэўнены, што знойдзе падтрымку з боку мясцовай улады, са старшынёй сельсавета Анатолем Дрывіцкім у яго ўжо склаліся добрыя ўзаемаадносіны.

Наогул справа вырошчвання клубніц хоць і новая для Асіповіччыны, але даволі патрэбная. На гарадскім рынку ўжо з’явіліся першыя ягады, але прывозяць іх з Брэстчыны, таму ніша гэта для мясцовых прадпрымальнікаў застаецца свабоднай. І чаму б маладой сям’і Сячко не стаць першапраходцамі?

 

Последние новости

Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость
Общество

Полковник Александр Авдей посвятил службе в Вооруженных Силах 30 лет

20 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В этом году в Осиповичах началась реконструкция городских очистных сооружений

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем