Гэты год для ПМК № 95 “Вадбуд” складваецца ўдала. Таму з ім звязаны вялікія планы: атрымаць добры прыбытак і папоўніць транспартны парк

Гэты год для ПМК № 95 “Вадбуд” складваецца ўдала. Таму з ім звязаны вялікія планы: атрымаць добры прыбытак і папоўніць транспартны парк

Галоўны капітал — людзі

Гэты год для ПМК № 95 “Вадбуд” складваецца ўдала. Таму з ім звязаны вялікія планы: атрымаць добры прыбытак і папоўніць транспартны парк

Сёлета запланавана выканаць падрадных работ на суму 2 925 000 рублёў, у тым ліку 1 321 000 выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту і 1 604 000

з абласнога. Ужо асвоена 640 000 руб. Тэмп росту ў першым квартале склаў 248% да ўзроўню мінулага года.

Меліяратары штогадова ажыццяўляюць чыстку каналаў ад заглейвання, сёлета гэтыя работы належыць правесці на 20 км; драўнінна-хмызняковая расліннасць будзе ссечана на тэрыторыі 15 км; вядзецца абкошванне каналаў, за сезон трэба выканаць гэтыя работы на агульнай плошчы 840 км. Толькі за май касілкі прайшлі па тэрыторыі ў 92 км і будуць працягваць добраўпарадкаванне да сярэдзіны кастрычніка. А яшчэ запланавана адрамантаваць  28 збудаванняў, што ў 1,5 разы больш, чым летась.

Усе работы праводзяцца на тэрыторыі Асіповіцкага раёна. Зараз працуюць на двух аб’ектах культурна-тэхнічнай меліярацыі. Завяршаюцца работы на тэрыторыі ААТ “Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнне”, дзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю  74 га зямель, у ліпені плануецца ўвесці ў севазварот яшчэ 231,27 га зямель ТАА “Сельгасінвест”. Усяго ж за год неабходна акультурыць 531 га.

А што сабой уяўляе фронт меліярацыйных работ, убачылі, наведаўшы адзін з аб’ектаў. На будучым полі сельгаспрадпрыемства працавалі тры адзінкі тэхнікі і брыгада рабочых. Кожны займаецца сваёй справай, каб запушчаная здзервянелая зямля, парослая хмызам і пустазеллем, ператварылася ў мяккую роўную глебу, прыдатную для пасеву зерневых культур або лугавых траў.

— Вясной усё наваколле было затоплена вадой з ракі Сіняй, — тлумачыць прараб Сяргей Зур, — а зараз, як бачыце, вада ўвайшла ў берагі, рэчышча мы прачысцілі, поле пасля заканчэння   апрацоўкі будзе гатова для таго, каб выкарыстоўваць яго ў гаспадарчых мэтах.

Дарэчы, у ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” налічваецца крыху больш за 3 700 га сельгасугоддзяў. У гаспадарцы лічаць, што дадатковыя 70 га будуць важкай дабаўкай для агратэхнічных мэт.

Старанна працуюць меліяратары на адведзеным участку. Нездарма на прадпрыемстве ганарацца сваімі кадрамі. Экскаватаршчык Леанід Гаўрыкаў, машыніст бульдозера Сяргей Русачкоў, вадзіцелі Юрый Суравец і Станіслаў Пракаповіч, рабочы зялёнага будаўніцтва Аляксандр Федарэнчык — гэта людзі, на якіх можна раўняцца. Сёлета калектыў папоўнілі браты Генадзь і Сяргей Майзусы, якія зараз займаюцца касьбой. Іх працай кіраўніцтва вельмі задаволена. Перспектыўнай лічаць маладога майстра Ксенію Карвацкую, якая прыбыла сюды па размеркаванні пасля заканчэння Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Але ў сувязі з тым, што многія вопытныя работнікі пайшлі на заслужаны адпачынак, зараз на прадпрыемстве налічваецца шмат вакансій. Неабходны трактарыст, экскаватаршчык, бульдазерыст, рабочыя зялёнага будаўніцтва, майстар. Кіраўніцтва спадзяецца, што выпускнікі каледжаў сёлета папоўняць калектыў, каб асвоіць нялёгкую, але цікавую і такую неабходную для гаспадаркі раёна справу.

Последние новости

Образование

Летний оздоровительный период стартует уже через две недели. Где и как проведут это время наши дети?

19 мая 2025
Читать новость
Профилактика

ОГАИ ОВД Осиповичского райисполкома сообщает: с 18 по 24 мая Госавтоинспекцией будет проводиться республиканская профилактическая акция «Мотодвижение – без нарушений!»

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Погода на неделю: потепление и грозы

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с наследным принцем Омана: мы стали не просто партнерами, а уже друзьями

19 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о сотрудничестве с Красноярским краем России: показатели неплохие, но потенциал гораздо больше

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Самое – самое про востребованный торговый объект Глусского райпо на территории Осиповичского района — магазин “РгоЗапас”

19 мая 2025
Читать новость