У суботу на базе КСУП “Ясеньскае” прайшоў семінар па падрыхтоўцы гаспадарак да касавіцы

У суботу на базе КСУП “Ясеньскае” прайшоў семінар па падрыхтоўцы гаспадарак да касавіцы
У суботу на базе КСУП “Ясеньскае” прайшоў семінар па падрыхтоўцы гаспадарак да касавіцы
Запрашаліся на арганізаванае райсельгасхарчам мерапрыемства не толькі кіраў-ніцтва ТАА “БНБК-АГРА Асіповічы”, сельгаспрадпрыемстваў, але і галоўныя спецыялісты: ад узаемадзеяння інжынернай,  заатэхнічнай, ветэрынарнай, агранамічнай службаў у гэты перыяд залежыць якасць нарыхтоўкі сенажу, яго захаванасць на працягу года.
Прымаў удзел у сустрэчы таксама старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі. Ён паставіў перад аграрыямі шэраг задач. Так, уся задзейнічаная на корманарыхтоўцы тэхніка ў абавязковым парадку павінна прайсці тэхагляд, быць забяспечана сродкамі пажаратушэння. На кожную траншэю для кармоў неабходна назначыць адказнага працаўніка, трамбоўку зялёнай масы ажыццяўляць і ў начны час. Нельга забываць аб тэрмінах работ. Зараз травы паспелі, таму надзвычай важна своечасова іх убраць, каб расліны не страцілі сваёй каштоўнасці.

Разам разгледзелі асноўныя тэхналагічныя патрабаванні пры нарыхтоўцы сенажу. Якой павінна быць вільготнасць, тэмпература масы. Як вымяраць гэтыя паказчыкі, прадэманстравалі прадстаўнікі лабараторыі раённай ветэрынарнай станцыі. Важны аспект — забяспечыць правільны зрэз травы, каб ён не быў разлахмачаны. Аб адпаведных настройках тэхнікі павінна паклапаціцца інжынерная служба, а падтрымліваць іх будзе ўжо кожны асобны механізатар. Важна і тое, на якой вышыні ад зямлі зразаць траву — гэта павінна быць 7-10 сантыметраў у залежнасці ад культуры, каб не трапляла глеба і інфекцыі, якія яна можа ўтрымліваць. Накрываць траншэі трэба абавязкова плёнкай, а зверху класці груз, напрыклад, мяшкі з пяском.

Намеснік начальніка райсельгасхарчу Алена Кадуш спынілася на пытаннях выкарыстання кансервантаў: гэтыя рэчывы дазваляюць зялёнай масе не псавацца. Таксама яна прывяла канкрэтныя разлікі, якімі могуць атрымацца страты, калі трамбоўка траншэй ажыццяўляецца з парушэннем тэхналогіі. Алена Васільеўна спынілася на неабходнай дакументацыі, расказала, якія ў час нарыхтоўкі сенажу і сіласу павінны весціся спецыяльныя журналы і якія там павінны быць звесткі.

Словам, на працягу семінара былі расстаўлены ўсе асноўныя акцэнты корманарыхтоўкі. Сезон на Асіповіччыне ўжо распачаўся. Першымі да гэтага віду сельскагаспадарчых работ прыступілі працаўнікі “Ясеньскага” і “Вязаўніцы-Агра”.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость